Новы краязнаўчы сайт
На ўсе гэтыя і іншыя пытанні вы знойдзеце адказы на краязнаўчым сайце «Рэха Берасцейшчыны», які пачаў працу нядаўна.
На гэтым сайце, размешчаным на адрасе rehaby.info, прадстаўлена інфармацыя гістарычнага, культурніцкага, турыстычнага характару, абнаўляецца тут бібліятэка электронных выданняў, прысвечаных Берасцейшчыне, ствараецца фотагалерэя і форум.
Як паведаміў рэдактар сайта, гісторык Павел Дайлід, «ідэя стварэння краязнаўчага сайта „Рэха Берасцейшчыны“ з’явілася пасля выхаду трэцяга нумару аднайменнага бюлетэню. Разумеючы, што папяровы бюлетэнь „Рэха Берасцейшчыны“ не можа змясціць шырокі спектр краязнаўчай інфармацыі краю і,
Сайт «Рэха Берасцейшчыны» з’яўляецца вынікам працы краязнаўцаў, гісторыкаў, аматараў турызму і іншых зацікаўленых асобаў Брэсцкай вобласці. Як паведамляецца на сайце, любы жадаючы можа прапанаваць свае артыкулы, матэрыялы, фотаздымкі з мэтай павышэння папулярнасці краязнаўства сярод жыхароў Берасцейшчыны.
Сайт створаны пры падтрымцы