Рукапiсы не гараць. Сяргей Сахараў
29.09.2010 20:22
—
Новости Культуры
29 верасня 2010 года спаўняецца 130 годоў з дня нараджэння выдатнага беларускага педагога-асветніка, руплівага збіральніка і папулярызатара беларускай народнай творчасці, грамадскага і культурнага дзеяча Сяргея Пятровіча Сахарава (1880—1954), які воляю лёсу большую частку свайго жыцця прысвяціў нацыянальна-культурнаму адраджэнню беларусаў Латвіі.
Здымкi павялiчваюцца
С.П.Сахараў. 1920-я гг.
Старонка з пашпарта С.П.Сахарава.
Сахараў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і свяшчэннаслужыцеля, рана страціў бацьку, але маці зрабіла ўсё, каб сын атрымаў адукацыю. Ён скончыў пачатковую школу ў Туроўлі, потым вучыўся ў Полацкім духоўным вучылішчы, Віцебскай духоўнай семінарыі, дзе панавала спрыяльная атмасфера для развіцця маладога пакалення. Але духоўную кар’еру працягваць не стаў і, адмовіўшыся ад сану свяшчэнніка, быў прызначаны сельскім настаўнікам у Пасіньскую народную школу Люцынскага павета, а з 1902 года – настаўнікам у Люцынскае гарадское вучылішча.
Адначасова Сахараў далучыўся да збірання беларускай народнай творчасці. А неўзабаве выйшла і яго першая літаратурная публікацыя – у 1906 годзе ў газеце “Витебский голос” ў апрацаваным выглядзе была надрукавана “Лудзенская легенда аб старым замку”, запісаная Сахаравым са слоў яго вучня.
Фрагмент першай літаратурнай публікацыі С.П.Сахарава. 1906 г.
У 1907 годзе Сахараў паступіў на юрыдычны факультэт Юр’еўскага (зараз Тартускі) універсітэта, які на “выдатна” скончыў у 1911 годзе. Адначасова ён факультатыўна праслухаў курс лекцый на гісторыка-філалагічным факультэце і разам з дыпломам юрыста атрымаў пасведчанне на права выкладання гісторыі, мовы і літаратуры. Працаваў настаўнікам у гімназіях Віцебска, выкладаў у Віцебскім настаўніцкім інстытуце, быў сакратаром Віцебскай вучонай архіўнай камісіі.
З 1913 года С.П.Сахараў быў прызначаны інспектарам народных школ Юр’еўскага павета. У Юр’еве яго застала Першая сусветная вайна, а потым і Лютаўская рэвалюцыя. У пошуках працы некаторы час жыў у Барысаве, Мінску, Магілёве, Пінску.
Восенню 1917 года быў запрошаны на пасаду дырэктара-арганізатара Люцынскай рускай гімназіі. З 1918 года Люцын увайшоў у склад Латвіі. З гэтага часу ў Сахарава пачынаецца “латышскі перыяд”, які расцягнуўся з пэўным перапынкам да канца яго жыцця.
З пачатку 1920-х гадоў нацыянальныя меншасці Латвіі пачалі ствараць свае нацыянальныя культурныя аўтаноміі. Да іх далучыліся і беларусы, якія здаўна жылі ў Латвіі на этнічных беларускіх тэрыторыях. Працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці адбываўся паступова, і сярод першых на яго адгукнулася найбольш падрыхтавная, адукаваная частка беларускага насельніцтва Латвіі -- настаўнікі.
У 1921 годзе Сахарава абіраюць старшынёй праўлення беларускага грамадскага культурна-асветнага таварыства “Бацькаўшчына” і ў тым жа годзе прызначаюць на пасаду кіраўніка Беларускага аддзела, створанага пры падтрымцы Яна Райніса пры Міністэрстве асветы Латвіі. Дзейнасць аддзела садзейнічала стварэнню сеткі нацыянальных адукацыйных устаноў у месцах кампактнага пражывання беларускага насельніцтва, правядзенню плённай культурна-асветніцкай працы.
Дзеячы беларускага культурна-асветніцкага руху ў Латвіі. Сярод іншых: С.П.Сахараў (3-ці злева), У.В.Пігулеўскі (у цэнтры), К.Б.Езавітаў (3-ці справа). 1920-я гг.
З 1925 па 1932 год Сахараў узначальваў Дзвінскую дзяржаўную беларускую гімназію, якая пакінула значны след у грамадскім і культурным жыцці беларусаў Латвіі. Многія з яе выпускнікоў пазней сталі добрымі мастакамі, артыстамі, літаратарамі, музыкантамі, навукоўцамі, і ў гэтым была і заслуга дырэктара.
Пасля ліквідацыі гімназіі ў 1932 годзе С.П.Сахараў вымушаны быў пайсці ў адстаўку, але і на пенсіі, звыклы да працы, ён не сядзеў склаўшы рукі. Адразу ўключыўся ў літаратурную і навукова-даследчую працу: падрыхтаваў шэраг цікавых і пазнавальных даследаванняў па пытаннях гісторыі, культуры, рэлігіі.
Тытульны аркуш артыкула С.П.Сахарава “Полацкі князь Усяслаў як нацыянальны асілак і абаронец самабытных начал сайго народу”. Рукапіс. 1934 г.
Акрамя таго, актывізаваў збіранне беларускай народнай творчасці, якое распачаў яшчэ ў 1920-я гады разам з вучнямі і настаўнікамі беларускіх школ і гімназій. У выніку быў назапашаны велізарны фальклорна-этнаграфічны матэрыял. За рукапісны зборнік фальклорных твораў розных жанраў (каля 1100 запісаў) Культурны фонд Латвіі прысудзіў Сахараву прэмію, якую фалькларыст адразу ж скарыстаў на выданне зборніка “Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў” (Рыга, 1940) – галоўную кнігу свайго жыцця. На жаль, быў надрукаваны толькі першы выпуск збору, астатнія ж фальклорныя запісы так і засталіся ў рукапісу, пазней часткова былі выкарыстаны сучаснымі фалькларыстамі ў шматтомным акадэмічным выданні “Беларуская народная творчасць” (БНТ).
Тытульны аркуш фальклорнага зборніка “Народная творчасць Латгальскіх і Ілукстэнскіх беларусаў”. Вып. 1. Riga, 1940.
Тытульны аркуш рукапіснага зборніка “Народная творчасць Латгальскага беларуса”. 1938г.
Пад час Другой сусветнай вайны Сяргей Сахараў займаўся педагагічнай працай, працягваў збіраць фальклор. Да таго часу колькасць сабраных і сістэматызаваных ім фальклорных запісаў дасягнула 3 тысяч.
У красавіку 1945 года па беспадстаўным даносе ён быў арыштаваны і асуджаны на 5 гадоў з высылкай у Казахстан. Там таксама займаўся фальклорна-этнаграфічнай працай – запісваў фальклор ад зняволеных.
“З этнаграфічных запісаў С.П.Сахарава ў час знаходжання яго ў Казахстанскіх лагерах Карабасе і Батыке Карагандзінскай вобласці (1945—1950)”. Рукапіс. 1950 г.
Вярнуўся з лагераў у 1950 годзе, пасяліўся ў прыгарадзе Рыгі, бо жыць разам з сям’ёй у горадзе яму забаранялася. Застаўся без усялякіх матэрыяльных сродкаў, бо быў пазбаўлены і пенсіі. Жыў за кошт выпадковых заробкаў, але не пакідаў фальклорнай збіральніцкай дзейнасці.
Памёр С.П.Сахараў 22 красавіка 1954 года. У аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі зберагаецца яго асабісты архіў, у склад якога ўваходзяць біяграфічныя дакументы, велізарная група творчых матэрыялаў, а таксама багатая і разнастайная фальклорная спадчына латышскіх беларусаў, якая яшчэ чакае свайго выдання.
Фрагмент артыкула С.П.Сахарава “Беларуская дуда”. Рукапіс. 1952—1953 гг.
С.П.Сахараў з беларускай дудой. [1938] г.
TUT.BY – рукапісы не гараць…
Таксама чытайце:
Рукапісы не гараць. Уладзімір Дубоўка
Рукапісы не гараць. Гаўрыла Гарэцкі
Рукапісы не гараць. Язэп Дыла
Рукапiсы не гараць. Кандрат Крапіва
Рукапісы не гараць. Юрка Гаўрук
Рукапісы не гараць. Іван Краскоўскі
Рукапiсы не гараць. Ларыса Геніюш