Увайсці ў гісторыю сучаснага мастацтва
Мона Яс. Фота - Вікторыі Шчарбаковай |
У суботу, 24 верасня, з 13 да 17 ў "Галерэі Ў" (Незалежнасці, 37А) для ўсіх ахвочых нямецкая фотамастачка Мона Яс правядзе майстар-класу «Ці цікавіць нас сучаснае мастацтва? У нас жа ёсць YOU TUBE!».
— Пры дапамозе майстар-класы я хачу даведацца, як і дзе пачынаецца мастацтва, адкуль яно бярэцца, — кажаМона Яс. —У нас у Нямеччане мастацтва робіцца з"явай усё больш закрытай, людзі абыходзяць яго. Хачу паглядзець, ці мастацтва - дзея публічная, ці ж яно пачынаецца ў ва мне...
Удзельнікі майстар-клясы будуць вучыцца ацэнваць чужыя творы і нават увойдуць у гісторыю мастацтва. Як? Усе ахвочыя змогуць зрабіць фотаздымкі, якія потым зробяцца часткай у фотапраекту «Ідэалы».
— Удзельнікі будуць здымаць тыя рэчы, якія яны лічаць ідэальнымі, — кажа куратарка майстэрні Валянціна Кісялёва. — І потым Мона тыя здымкі ўключаць у свае візуальныя працы.
Удзел у майстэрні — па папярэднім запісу, запісацца можна па тэлефоне: +375 29 620 10 62. Колькасць удзельнікаў абмежаваная.
Майстар-класа «Ці цікавіць нас сучаснае мастацтва? У нас жа ёсць YOU TUBE!» адбудзецца ў рамках праекту Vis-a-Vis. Актуальныя дыялогі», мэтаю якога з"яўляецца стварэнне прасторы для творчых камунікацый паміж мастаком, мастацтвазнаўцам і гледачом, і які аб"ядноўвае мастакоў з Беларусі і Нямеччыны. Даведацца больш пра іншыя майстар-класы ў рамках праекту Vis-a-Vis можна на сайце «Галерэі Ў».
ЛК