Конкурс на пасаду дырэктара музея-запаведніка «Нясвіж»
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь аб’яўляе конкурс на вакантную пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Нацыянальны
Тэрмін правядзення конкурсу: з 17 верасня 2010 г. па 7 кастрычніка 2010 г. Патрабаванні да кандыдата: вышэйшая прафесійная адукацыя і стаж працы па спецыяльнасці не менш за 3 гады; валоданне дзвума замежнымі мовамі (адна з якіх — польская); вопыт працы ў музейных установах і музеефікацыі аб’ектаў культурнай спадчыны. Асобы, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, падаюць у конкурсную камісію заяву на імя міністра культуры па адрасе: г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11. Да заявы прыкладаюцца наступныя дакументы: копія пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь (старонка 31) або іншага дакумента, які сведчыць асобу; аўтабіяграфія;
асабісты лісток па ўліку кадраў; копіі дакументаў аб вышэйшай адукацыі, вучоных ступенях і званнях; характарыстыка з апошняга месца працы; фатаграфія памерам 30 мм x 40 мм; праект канцэпцыі развіцця дзяржаўнай установы «Нацыянальны
Адрас: 220004, г. Мінск, праспект Пераможцаў, 11, каб. 919, 917, 605.