Сёння — 60 гадоў амерыканскай газеце «Беларус»
Справядлівасці дзеля варта зазначыць, што гэта была не першая газета ў Паўночнай Амерыцы. У
Прэсу на беларускай мове заснавала ў Паўночнай Амерыцы паваенная эміграцыя. У лютым 1948 г. у Канадзе выйшаў «Беларускі Эмігрант». А 27 жніўня 1950 г. у
Але выданьне «Бел. Эм» спынілася ў 1954 г., годам раней — «Бел. Трыбуны».
А «Беларус» выдаецца і сёння. Яго першым рэдактарам быў юрыст Леанід Галяк.Першы нумар выйшаў на чатырох вялікафарматных старонках і каштаваў 10 цэнтаў (тагачасны пагадзінны заробак новых эмігрантаў вагаўся ў межах 60 цэнтаў — 1 даляр).
Цэнтральным матэрыялам нумара была прамова прэзідэнта БНР Міколы Абрамчыка на банкеце ў Чыкага.
У
Газета стала выдавацца рэгулярна (раз на месяц), у ёй значна паболела старонак, з’явіліся літаратурныя бачыны, нейкі час нават выдавалася старонка «Весткі з Канады».
Па смерці С.Станкевіча газету рэдагавалі Зора і Вітаўт Кіпелі, Антон Шукелойць, Янка Запруднік, Лявон Юрэвіч ды інш.
Ад красавіка 2002 г. галоўны рэдактар выдання — прадстаўнік новай хвалі эміграцыі Марат Клакоцкі.Ад верасня 1950 г. выйшла 572 нумары. Газета мае свой сайт.
Рэдакцыя «НН» віншуе газету з юбілеем і зычыць адвыдавацца як мінімум яшчэ 60 гадоў.
nn.by