На канцэрты Вайцюшкевіча ў Кобрыне не прадалі ніводнага квітка

Источник материала:  
17.09.2010 15:53 — Новости Культуры
У Кобрыне адмянілі два канцэрты Змітра Вайцюшкевіча. Выканаўца меўся выступіць 17 верасня для дзяцей з дзіцячага садка, а пасля абеду — для старэйшых школьнікаў. Рашэнне адмяніць канцэрты прыняла адміністрацыя ДК з-за нізкага ці, дакладней, «нулявога» папярэдняга продажу квіткоў.

Сітуацыю каментуе арганізатар канцэртаў Зміцер Назараў.

«Канцэрты мусілі прайсці ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі» і ладзіліся берасцейскай прома-суполкай «Зала чакання». Кошт квіткоў складаў 5 000 рублёў... Сумна, што нават за такія смешныя грошы не знайшліся людзі, якія жадаюць паслухаць такую музыку, сумна, што ніводныя бацькі не далі дзецям 5 000 руб. на дзіцячы канцэрт. Як зрабіць вядомымі беларускіх выканаўцаў у беларускіх умовах?»

Падзяліцца навіной: 
generation.by

←Потрясающая хореография всемирно известной американской труппы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика