Нашы людзі ў Вашынгтоне
Вашынгтонскі аддзел БАЗА.
Нагадаем, што БАЗА было створана ў 1949 г. Аддзел у Вашынгтоне (размова пра сталіцу ЗША, а не штат на заходнім узбярэжжы) быў заснаваны ў 1979 г. (старшыня — Алесь Кіпель). Тры гады таму, 16 верасня 2007 г. яго дзейнасць была рэактывізавана.
Сёння аддзел — гэта, у сваёй большасці, прадстаўнікі новай хвалі эміграцыі. Актыўны ўдзел у дзейнасці арганізацыі, апроч яе старшыні дачкі паваенных эмігрантаў Алесі Кіпель, бралі і бяруць Вячаслаў Бортнік, Яраслаў Крывой, Ірына Красоўская, Дзмітры Зялёнка, Алеся Сёмуха, Вольга Чарныш.
Пра сваю дзейнасць у Вашынгтоне — сустрэчы з федэральнымі чыноўнікамі, пікеты, у тым ліку на Дзень Салідарнасці, удзелам у розных фестывалях — яны выбралі досыць незвычайную форму падачы інфармацыі.
Гэта не кніга ў класічным яе выглядзе: калі многа тэксту і вобмаль здымкаў.
Тут уся кніга (34 старонкі) малога фармату складаецца з каля 50 фотаздымкаў з подпісамі, што зафіксавалі дзейнасць вашынгтонскага аддзела з верасня 2007 г.Змешчаныя таксама фотаадбіткі з газетных артыкулаў, у якіх распавядаецца пра дзейнасць аддзела, а таксама падаюцца кароткія біяграфічныя звесткі пра сяброў аддзела.
На тых фотаздымках мы, апроч «вашынгтонцаў», бачым Вітаўта Кіпеля і Івонку Сурвіллу, Вячку Станкевіча і Алу
Ды гасцей з Беларусі: Аляксандра Мілінкевіча, Дзмітрыя Бандарэнку, Таццяну Процьку, Яраслава Раманчука, Аляксея Марачкіна.
Вельмі даступна ў кнізе тлумачыцца — найперш для англамоўнага чытача — пра мэты аддзела. А на апошніх старонках даецца гістарычная даведка пра Беларусь. Для папулярызацыі сярод амерыканцаў ідэі Беларусі прыводзяцца фатаздымкі вядомых людзей, выхадцаў з Беларусі.
Кніга — выдатны прыклад як можна даходліва і ясна прапагандаваць Беларусь у вольным свеце.DC Chapter of the
Больш падрабязна азнаёміцца і наконт атрымання кнігі можна звярнуцца сюды,
або напісаць на мэйл старшыні аддзела Алесі Кіпель, у тым ліку і каб далучыцца да дзейнасці аддзела: akipel(at)steptoe.com
АГ