Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю

Источник материала:  
14.09.2010 17:38 — Новости Культуры
Падчас выступу ў кінатэатры “Цэнтральны” Эдуард Шапіра патлумачыў, як можна наведаць Ізраіль, не пакідаючы Мінску, а рэжысёр Барыс Мафцыр расказаў, як з-за беларускай турысткі самалёт “Белавія” не мог вылецець з Тэль-Авіва і ён ледзь не спазніўся на адкрыццё фестывалю.

Чарговы фестываль ізраільскага кіно пачаў працу сёння ў сталічным кінатэатры “Цэнтральны”. Дыпламаты і палітыкі, кінакрытыкі і блогеры, журналісты і проста аматары добрых фільмаў сёння не толькі пакаштавалі “кашэрных” страваў і сухога віна, але і пазнаёміліся з першай стужкай фэсту — “Закінутыя выспы” рэжысёра Рэшэфа Леві.

Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю

Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю


Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю

Але на пачатку паказу перад гасцямі фестывалю выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны амбасадар Дзяржавы Ізраіль у Беларусі Эдуард Шапіра. Дыпламат папрасіў прабачэння за тое, што сёлета фэст працягнецца толькі тры дні, але паабяцаў, што кароткі тэрмін кампенсуецца ўзроўнем стужак. І назваў апошнія дасягненні ізраільскіх рэжысёраў яшчэ адным ізраільскім цудам.

Эдуард Шапіра: “Тое, што зараз адбываецца з ізраільскім кіно, на маю думку, з’яўляецца яшчэ адным ізраільскім цудам. У Ізраілі шмат цудаў. Ды і само існаванне Ізраіля ў пэўнай ступені з’яўляецца цудам — як і дасягненні ізраільскага кіно. Бо па-іншаму цяжка ацаніць той усплёск творчасці, які прадстаўлены сёння ў ізраільскім кінематографе. Няма сёння такіх кінафестываляў, на якіх бы ізраільскія стужкі не адзначаліся самымі высокімі ўзнагародамі”.

Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю

І нагадаў, што ізраільскія фільмы ўжо 9 разоў адзначаліся прэміяй “Оскар” у намінацыі “Найлепшы замежны фільм”. Першае месца, праўда, пакуль не занялі, але ў пяцёрку лепшых уваходзілі. Таксама амбасадар падзякаваў усім, хто захоча пазнаёміцца з арыгінальным і цікавым феноменам — ізраільскім кіно. 

У адказ намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі адзначыў, што кожная культурная імпрэза, якую ладзіць амбасада Ізраіля, становіцца значнай культурнай падзеяй. Паводле яго словаў, кожны беларус марыць трапіць у Ізраіль. Не ў кожнага, праўда, атрымліваецца спраўдзіць мары ў рэальнасці, але кожны можа патрапіць туды віртуальна — з дапамогай ізраільскага кіно.

Тадэвуш Стружэцкі: “Я спадзяюся, што фільмы, якія прадстаўленыя на фестывалі — а гэта фільмы апошніх гадоў, фільмы, адзначаныя на міжнародных кінафестывалях — прымусяць нас яшчэ раз вельмі ўважліва паглядзець на такую ўнікальную краіну, як Ізраіль, дзе кожнаму з нас хацелася б хаця б адзін раз у жыцці пабываць. Я спадзяюся, што гэтыя фільмы, якія будуць прадэманстраваныя, дапамогуць нам спазнаць гэтую краіну, пазнаёміцца з ёй бліжэй”. 

Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю

Ганаровым госцем фестывалю ізраільскага кіно стаў рэжысёр фільма “Тараб” Барыс Мафцыр. Падтрымліваючы амбасадара, рэжысёр пагадзіўся з тым, што Ізраіль — загадкавая краіна, поўная цудаў. Хаця б таму, кажа, што ў іх яшчэ лета, а краіна ўжо перайшла на зімовы час. А ў працяг выступу намесніка міністра культуры расказаў гісторыю пра тое, як беларусам падабаецца Ізраіль.

Барыс Мафцыр: “Я прыляцеў сёння ранішнім рэйсам “Белавія”. І мы на пасадцы прастаялі гадзіну на ўзлётнай паласе, бо адна дзяўчына — беларуска — спазнілася. І яе самалёт чакаў. Бо калі пасажыра не дачакацца, то трэба выгрузіць усе чамаданы, знайсці яе і пагрузіць ізноў у самалёт. Калі яна прыйшла, у яе запыталіся: “Што здарылася?” Яна ж адказала, што ёй проста хацелася лішнюю гадзіну пабыць у Ізраілі”.

Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю

Паводле яго словаў, ізраільскі кінематограф ператварыўся ў сапраўдную індустрыю. Сёння там ёсць месца не толькі фільмам на ўсе тэмы, але і людзям розных нацыянальнасцяў. І трохдзённым фестывалем немагчыма паказаць усю яго разнастайнасць.

Барыс Мафцыр: “Гэта толькі частка мазаікі, якая сёння прадстаўляе вельмі няпростае, але вельмі цікавае ізраільскае грамадства. Трыццаць гадоў таму была песня, прыпеў якой у перакладзе гучаў так: “Няма ніводнай сумнай хвіліны”. Відаць, гэта наш лёс і, відавочна, гэта тое, што ў нас адбываецца. Я спадзяюся, што цягам гэтых трох дзён, калі вы паспрабуеце гэтую вытрымку з таго, што робіцца ў кіно Ізраіля, вы адчуеце нейкі дотык да той далёкай, але досыць блізкай краіны”.

І запрасіў на свой майстар-клас, які правядзе 14 верасня для ўсіх цікаўных у Акадэміі мастацтваў.
 
А кінатэатр “Цэнтральны” і амбасада Ізраіля запрашаюць паглядзець з 14 па 16 верасня шэсць выдатных фільмаў ізраільскіх рэжысёраў.

Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю

 
Амбасада Ізраіля дала магчымасць кожнаму беларусу наведаць Святую зямлю 


←Участники литовского конного похода "2.000 километров истории" с 11 по 18 сентября находятся в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика