Вольскаму — 45!
14.09.2010 12:45
—
Новости Культуры
Стваральніку ўласнай «Мроі»,
сябру ўрада N.R.M.,
народнаму аўтару, а як дакладней сказаць, суаўтару «Народнага альбому»,
прыхільніку святых вечароў падчас міленіуму,
аднаму з «народжаных тут»,
папулярызатару старажытнай маркі «Крамбамбуля» (а асабліва «Крамбамбуля Вогненная»),
шчыраму аматару апошняй літары ў алфавіце, літары ZET,
а таксама музычнаму страсальніку «Белай яблыні грому»,
а таксама ўласнаручнаму творцы ўсебеларускага брэнда «Проста Лявон Вольскі»©,
спадару Лявону Вольскаму — 45!
Рэдакцыя «Нашай Нівы» віншуе спадара Лявона з днём народзінаў і зычыць плёну!
Падзяліцца навіной: