Ад Беларусі на дзіцячае «Еўрабачанне» паедзе сын баптысцкага пастара
што ля Брэста. Канкурсанта выбіралі ў жывым эфіры Першага канала. Ён трансляваў фінальны адборачны канцэрт са студыі Белтэлерадыёкампаніі.
Журы і гледачы сышліся ў выбары. Песня «Музыкі святло» ў выкананні Данілы набрала найвышэйшую колькасць балаў — 24.
На другім радку выйшла жыхарка сталіцы Эвеліна Лашук з «Дзядуліным хітом». Трэцюю пазіцыю заняла Юлія Атрошчанка з песняй «Купала» (Мазыр).
Дзіцячае «Еўрабачане» пройдзе 20 лістапада ў Мінску.Цікава, што Даніла Казлоў — сын баптысцкага пастара. Так супала, што летась за Беларусь таксама спяваў хлопчык з пратэстанцкай сям"і. «Чароўны трусік» Юрася Дземідовіча не перамог, але стаў папулярнай песняй, што зачапіла дарослую аўдыторыю.
На сёлетнім адборы Даніла Казлоў быў акуратна і з густам апрануты. Ягоная група падтрымкі складалася толькі з аднаго хлопца, які падыгрываў на клавішах. Ён спяваў пра чысціню, нябёсы, сэрца. І
калі вядучыя падышлі да хлопчыка, трохі збянтэжанага сваім пераможным выступам, ён абхапіў мікрафон рукамі і гучна сказаў: «Уся слава Богу!».Мікола Бугай