Кулінковіч прысвяціў выступ на «Року па вакацыях» Бябеніну

Источник материала:  
12.09.2010 21:48 — Новости Культуры

ZM99

Праект Рамана Арлова "У нескладовае". Падтрымаць сына ў "Рэактар" прышоў Уладзімір Арлоў.

Арлоў з Памідоравым.

"Ў" нават атрымала прыз ад "Баброва" - адмысловы мікрафон.

"Крама".

The Toobs

Neuro Dubel

На завяршэнне выступу Кулінковіч запрасіў на сцэну ахвотных дзяўчат.

Традыцыйныя восеньскія агледзіны найлепшых гуртоў «Рок па вакацыях» пасля летняга адпачынку адбыліся ў клубе «Графіці».

Жывым духам РПВ быў Аляксандр Памідораў. Спярша разам з гуртом ZM99— перапеў ўласныя «Шабаны» — атрымалася яшчэ імпэтней за і так жвавы арыгінал. Потым далучыўся да новага праекта Рамана Арлова «У нескладовае», каб парэчытатывіць на фоне новай кампазіцыі. Раман Арлоў прыкметна хваляваўся, яго новы гурт наладваўся надзвычай доўга, але поп-рокавым песні ,аздобленыя дзе рэпам, дзе — брыт-попавым вакалам, прыпалі публіцы да спадобы.

«Краму», што як заўжды грэла сваімі неўміручымі «Стэфкай» і «Бяжы, бяжы, хлопец», праваджалі скандаваннем «Жыве Беларусь!». Варашкевіч, які сышоў быў са сцэны, вярнуўшыся, пацвердзіў у мікрафон «Безумоўна!».

«Рок па вакацыях» —цудоўная нагода прадстаўлялі новыя песні ды нават новыя гурты. The Toobes абвесцілі, што працуюць над другім альбомам і нават выканалі песню з яго кампазіцыю Mama.

Свой выступ лідэр «Нейра Дзюбеля» Аляксандр Кулінковіч прысвяціў загінуламу Алегу Бябеніну і сказаў, што без удзелу журналіста не абыходзіліся запісы некалькіх апошніх «дзюбелеўскіх» альбомаў. Гралі Кулінковіч і К як ніколі зацята. «Убийство монтировкой», «Я гадзіна і непатрыёт», «Підарасы» ды іншыя хіты прагучалі ў агрэсіўнай манеры. І толькі пад занавес гурт ўраўнаважыў свой выступ рэгей пра дзяўчыну з Мінскай вобласці, запрасіўшы на сцэну дзяўчат з танпляцу.

Новы рок-год пачаўся.

Падзяліцца навіной: 
Ліза Кавальчык, фота Алесь Пілецкі

←В театральном фестивале «Белая вежа» впервые участвует коллектив из Индии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика