Пісьменнік Георгій Марчук пазмагаецца за Нобелеўскую прэмію

Источник материала:  
10.09.2010 22:08 — Новости Культуры

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Марчук рыхтуецца ў гэтым годзе змагацца за права валодання Нобелеўскай прэміі.

Пісьменнік Георгій Марчук пазмагаецца за Нобелеўскую прэмію
Георгій Марчук

Як расказаў сам літаратар, ён быў вылучаны на прэмію яшчэ ў 2009 годзе, аднак, не атрымаўшы ўзнагароды, прадоўжыць удзел у гонцы праз год.

«У Нобелеўскім камітэце я прадстаўлены як аўтар казак і афарызмаў, перакладзеных на англійскую мову», —

расказаў ён.

Георгій Марчук не змог дакладна растлумачыць механізм вылучэння літаратараў на прэстыжную прэмію. З аднаго боку, ён заўважае, што працэдура з’яўляецца тайнай: прадстаўнікі камітэта самі манітораць сусветную літаратуру і адбіраюць творы, вартыя вышэйшай ацэнкі. «Ва ўсім свеце прынята лічыць строга канфідэнцыяльнай структуру вылучэння, прапаганды і прысуджэння прэміі. Імёны кандыдатаў на ўзнагароду нават не прапісваюцца ў Інтэрнэце», — заявіў пісьменнік.

З іншага боку, Георгій Марчук адзначае, што літаратары вылучаюцца на прэмію, калі атрымаюць падрымку ў саюзаў пісьменнікаў розных краін. У прыватнасці,

Саюз пісьменнікаў Беларусі пачаў атрымліваць запрашэнні да вылучэння на Нобелеўскую прэмію сваіх кандыдатаў у 2008 годзе: тады была прапанавана кандыдатура паэта Рыгора Барадуліна.

Цяпер жа, Марчук як быццам бы атрымаў падрымку Македоніі.

Падзяліцца навіной: 
ЯВ, паводле БЕЛТА

←Том Тыквер в Венеции: однолюб с двойной жизнью

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика