«Бацькаўшчыне» — 20 гадоў
10.09.2010 12:06
—
Новости Культуры
Задзіночанне беларусаў свету «Бацькаўшчына» адзначае юбілей. Менавіта 10 верасня 1990-га адбыўся ўстаноўчы сход арганізацыі.
Галоўная яе мэта — яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Радзіме. Гэта адна з найстарэйшых грамадскіх арганізацый, што была створаны на грэбні перабудовы і працягвае існаваць сёння.
На чале ЗБС «Бацькаўшчына» стаялі Васіль Быкаў, Анатоль Грыцкевіч, Радзім Гарэцкі, Аляксей Марачкін. Сёння арганізацыю ўзначальвае Алена Макоўская.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ