Найлепшыя кнігі — аб вайне

Источник материала:  
10.09.2010 12:53 — Новости Культуры
У Нацыянальнай бібліятэкі працуе выстава «Лепшыя кнігі Беларусі». На ёй прадстаўлены пераможцы конкурсу «Мастацтва кнігі-2010».

Віктар Шніп трымае самую лепшую кнігу па выніках конкурсу.

Пераможца ў намінацыі «За ўнёсак у захаванне духоўнай спадчыны» — «Слуцкае Евангелле».

Удзел у сёлетнім конкурсе прынялі 44 выдавецтвы, якія прапанавалі больш за 250 выданняў павышанай якасці. Журы выбірала лепшых па пэўных намінацыях. У экспазіцыі ж прадстаўлены таксама выданні-дыпламанты I, II і III ступеняў.

Найбольшую цікавасць, безумоўна, прыцягваюць кнігі, якія адзначаныя як самыя лепшыя. Што выдаўцы значнага зрабілі за год?

З прадстаўленых кніг вынікае, што ў Беларусі галоўным застаецца адно свята — 9 мая.

Гран-пры атрымала «Никогда не забудем» («Мастацкая літаратура»). Кніга ўпершыню з’явілася ў канцы 1940-х. Яе складаюць аповеды беларускіх дзяцей аб вайне. Гэта яе трынаццатае перавыданне. Вось толькі не зразумела, для каго такая кніга перавыдаецца? У той час, як сёлета ў «Мастацкай літаратуры» выйшла крыху больш за дзесятак кніг, выклікае пытанне мэтазгоднасць выпуску «Никогда не забудем». Вядома ж, гэта так званая сацыяльна значная літаратура, выпуск якой спансуецца дзяржавай.

Яшчэ адно выданне прысвечанае вайне — «Энциклопедия Победы. Беларусь-Москва» (Беларуская Энцыклапедыі імя П.Броўкі) — стала пераможцам у намінацыі «Наша Перамога». І гэты том у 800 старонак не цягне на самаакупальны праект. А ўтрымаць у руках такую энцыклапедыю далёка і не кожны ветэран здолее.

Лепшым выданнем па выяўленчым мастацтве — «Плакаты Великой Отечественной войны» («Літаратура і Мастацтва»). Выданне таксама датацыйнае, пра што сведчыць высокая якасць і нізкі кошт (выдавецтва прадае кнігу ўсяго за 37133 рублёў).

Вось і атрымліваецца, што

дзяржава сама выдае кнігі, а пасля сама сябе за іх і ўзнагароджвае.

Сярод прыватных выдавецтваў, чые кнігі назвалі лепшымі, толькі адна беларускамоўная.

Лепшае літаратурна-масатцкае выданне — «На далонях вечнасці» Анатоля Бутэвіча і Уладзіміра Ягоўдзіка («Кавалер»), лепшае вучэбнае выданне — «Изобразительное искусство. 1 класс. Альбом изданий» і «Изобразительное искусство. 2 класс. Альбом изданий» («Аверсэв»), лепшы альбом — «Дикая жизнь в центре Европы» Сяргея Плыткевіча («Рыф-тур»). Альбом разлічаны хутчэй на турыстыў, як падарункавае выданне. Таму і выдавец адпаведна стараўся зрабіць яго найбольш прэзентабельным. Для падарункаў падыходзіць і пераможца намінацыі «Зямля мая» — «Земля силы. Беловежская пуща» (Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі).

Том вагой у пару кілаграмаў і цаной у некалькі соцень тысяч рублёў для хатняга збору «пацягне» не кожны чытач.

А прыватныя ведавецтвы, якія спецыялізуюцца на выпуску беларускамоўнай кнігі, адсутнічаюць. Хутчэй нават адсутнічаюць намінацыя для іх. Бо зразумела, што невялікае выдавецтва не можа сабе дазволіць укласці ў нейкі праект дзясяткі мільёнаў рублёў. А без гэтага кніга не здольная захапіць журы.

Сярод іншых пераможцаў конкурсу, якіх можна пабачыць на выставе, —лепшы падручнік — падручнік па англійскай мове для 3-4 класаў («Народная асвета»), лепшая дзіцячая кніга — «Купалінка» («Мастацкая літаратура»), лепшае навуковае выданне — «Белорусский народный костюм: крой, вышивка и декоративные швы» («Беларуская навука»), лепшая энцыклапедыя — «Гісторыi беларускай кнігі» Міколы Нікалаева (Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі), лепшае навукова-папулярнае выданне — «Царские охоты в Беловежской пуще» («Беларусь»), лепшае масава-палітычнае выданне — «Беларусь: Народ. Государство. Время» («Беларуская навука»).

Выставы працуе ў галерэі «Лабірынт» да 30 верасня.
Падзяліцца навіной: 
Кастусь Матушыч

←Мила Йовович. Мировая звезда из советской семьи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика