Музыка для культурных буржуа

Источник материала:  
10.09.2010 13:00 — Новости Культуры
У метраполісе — як у метраполісе — ёсць музычныя вечарыны на любы густ: у клубах, у канцэртных залах, на сцэнах тэатраў. Але, як высвятляецца, пазаніманыя не ўсе нішы. Новы праект — «Творчая майстроўня» прызначаны для тых не ходзіць у клубе, але і не надта шаную вялікія гала-канцэрты

.

Музыка для культурных буржуа

Джаз, джаз-рок, этніка, ф’южн, world-music…На сустрэчах «Творчай майстроўні» будзе адбывацца не проста канцэрт, дзе адно аддзяленне змяняе другое. Тут месца імправізацыя, нечаканыя дуэты, і нават гутаркі артыстаў з публікай, а таксама кававыя паўзы. Такая сабе клубная сустрэчы без клуба.

Без клуба? Так, арганізатары прыйшлі да высновы, што менавіта ў невялікай утульнай залі КЗ «Мінск» увагі публікі не будзе адцягваць ні ежа, якую разносяць, ні спецыфічная клубная атмасфера. «Творчая майстроўня» арыентаваная найперш на кансерватыўную, сталую густамі публіку аўдыторыю, немалалікі слой культурнага буржуа.

— Гэты праект для публікі цікаўнай, дапытлівай, якую ні за што не зацягнеш у «Белую вежу» ці «Рэактар», — кажа шоумэн і дырэктар прадусарскай кампаніі «Пан-Студыя» Аляксандр Астроўскі. — Наша мэтавая аўдыторыя — 30-ці і 40-гадовыя, якія на прыезд джаз-зорак рэагуюць прыблізна так: «Ну, калі б гэта было не ў клубе, мы бы пайшлі».

Ідэя «Творчай майстроўні» не новая. Нешта падобнае ўжо ладзіла сёлета прадусарка Ларыса Сімаковіч у мастацкай-музычнай імпрэзе «Ноч у філармоніі», дзе спалучыла клубныя традыцыі (у філармоніі можна было не сядзець на адным месцы, а пераходзіць з залы ў залу), і непарушныя рытуалы канцэрта класічнай музыкі. Таму можна казаць пра новы культурны трэнд.

Квіткі на «Творчую майстроўню», кажуць арганізатары, будуць сярэдніх коштаў — 25-30 тысяч. Сярод першых сустрэч ТМ:

29 верасня Этна-джаз AKANA (гэта ў якім спявае Руся) і струннага квінтэту з Вялікага тэатра оперы і балета.

30 верасня гурт «ПортМанэ» і Масуд Талебані з калектывам Awindar.

10 кастрычніка Вялікая зала КЗ «Мінск. Ісландскі гурт Mezzeforte. Тут квіткі будуць даражэй — ад 50 да 150 тыс.

Сярод планаў арганізатараў — прывоз трыё Себасцяна Штудніцкі, нямецкага джазавага выканаўцы, які працуе са Стыві Ўандэрам.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

←Бейсбол: Беларусь — зборная Лацінскай Амерыкі, Мінск, 12 верасня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика