У ЗША прайшла 29-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі
На першым плане Івонка Сурвілла і Янка Запруднік.
Янка Запруднік, Надзея Запруднік і Марына Яўсейчык.
Гэтая традыцыйная сустрэча ладзіцца раз на два гады ў ЗША альбо Канадзе. У гэтым годзе яе арганізатарамі з’яўляліся
Беларусы сабраліся разам дзеля кансалідацыі сваёй грамады, абмеркавання надзённых праблемаў жыцця беларускай эміграцыі. Гэтыя Сустрэчы праводзяцца з верасня 1952 года. Сёлетняе мерапрыемства аб’яднала каля ста пяцідзесяці беларусаў. На фармальнай частцы прысутнічала амаль дзвесце чалавек! У
Тут жа была арганізавана выстава мастацкіх твораў Івонкі Сурвіллы, Ірыны Варабей, фотаздымкаў Алекса Сільвановіча, Славіка Вініцкага ды іншых. Таксама госці мелі магчымасць пазнаёміцца з інфармацыйнай выставай Цэнтра Беларускіх Даследаванняў у Канзасе. На двары прайшоў кірмаш, на якім можна было набыць кнігі, музычныя дыскі, сувеніры, партрэты, выкананыя маладой мастачкаю Ксеніяй Капытка. Гаспадары частавалі гасцей смажаным салам і кіяхамі. Добры настрой гасцям стварала сям’я Дзямешчыкаў. Менавіта пад іх музыку і спевы праходзілі ўсе забаўкі. Увогуле, у першы дзень была неафіцыйная сяброўская сустрэча. Беларусы гуртам спявалі песні, ладзілі пікнікі, а ўвечары балявалі і танчылі да паўночы.
На другі дзень, 5 верасня, бальшыня гасцей наведалі набажэнствы ў беларускай царкве імя Святой Еўфрасінні Полацкай, якая знаходзіцца на тэрыторыі
Апоўдні адбылося афіцыйнае адкрыццё Сустрэчы. Пасля ўступнага слова старшыні Галоўнай управы
Спадар Вячка Станкеівч зачытаў вітальнае слова ад губернатара
Алена Скурко зачытала ліст, звернуты да ўдзельнікаў Сустрэчы, ад старшыні Аб’яднання на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову, і Аб’яднання бацькоў з Беласточчыны — Барбары Пякарскай: «Актыўнасць беларускай дыяспары ў Амерыцы важная не толькі для вас саміх. Інфармацыя пра яе разыходзіцца шырока па свеце… Усюды, дзе б беларусы ні былі, гэтую інфармацыю чакаюць, перажываюць за вашыя клопаты, радуюцца вашым поспехам. Вы паказвалі нам, як трэба ганарыцца сваім паходжаннем, сваім жыццём, сваімі прафесійнымі поспехамі. Паказвалі, што нашыя карані — гэта наша багацце».
Юрась Зянько зачытаў звароты ад двух кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі: Аляксандра Мілінкевіча і Алеся Міхалевіча.
Аляксандр Мілінкевіч: «Шчыра зычу вялікіх плёнаў і ўдалых ініцыятываў у вашым спатканні, а таксама моцы, поспехаў кожнаму з вас. Жывуць беларусы! Жыве Беларусь!»
Алесь Міхалевіч: «Шаноўныя сябры! Становішча Беларусі істотна адрозніваецца ад таго, што было ў 2001 і 2006 гадах. Канфлікт з Расіяй прывёў да таго, што ціск на беларускія ўлады адбываецца як з захаду, так і з усходу. А гэта адчыняе магчымасці да змены ўлады ў краіне і пераходу да дэмакратыі. У гэтай сітуацыі, калі з’яўляецца рэальная магчымасць адбудаваць беларускую дэмакратыю, як ніколі робіцца істотнай праца беларускай дыяспары за мяжой, асабліва ў Злучаных Штатах Амерыкі…. Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!»
Вітальныя словы ад Ніны Шыдлоўскай, старшыні Рады МГА «Згуртаванне Беларусаў Свету «Бацькаўшчына» зачытала госця з Беларусі Марына Яўсейчык: «Шчыра спадзяемся, што гэтае надзвычай важнае для беларускай грамады Амерыкі мерапрыемства прынясе ўдзельнікам добрыя ўражанні, радасныя эмоцыі, плён беларускай справе… Верым, што дзякуючы вашым намаганням і вашай нястомнай працы беларускае жыццё ў Амерыцы ніколі не згасне! Жыве Беларусь!».
Дзмітрый Эльяшэвіч, былы старшыня Згуртавання Беларусаў Канады (ЗБК), зачытаў вітальныя словы ад сяброў Канадскага сектару Рады БНР: «Сябры канадскага сектару рады БНР шчыра вітаюць вас з традыцыйным форумам беларусаў, якія жывуць у Паўночнай Амерыцы. Мы верым, што сустрэча будзе вартаснай, будзе надалей служыць яднанню беларусаў за мяжой».
Са шчырымі словамі звярнуўся да беларусаў Алесь Кот — прадстаўнік ЗБК:«У далёкім 1952 годзе мінулага стагоддзя Згуртаванне Беларусаў Канады і
Традыцыя не перарвалася. Так было, ёсць і будзе! Бо на тое наша супольная воля. Мы ёсць паўнамоцныя прадстаўнікі Згуртавання Беларусаў Канады, дэлегацыі васьмідзесяці адцоткаў дзейсных сяброў Згуртавання. І таму мы маем паўнамоцтвы віншаваць усіх удзельнікаў сустрэчы з тым, што яна адбылася. І яшчэ, маю смеласць і гонар сказаць: калі мы з БАЗА — ніколі параза, заўжды перамога! Гуртуйцемся разам! І будзе нас многа! United we stand!»
Ігар Ламака з Ванкувера: «Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады вітае ўсіх беларусаў, якія прыехалі на
Вячка Станкевіч перадаў прывітанне ад Руслана Качаткова, старшыні Каардынацыйнага Камітэта беларусаў Канады.
Далей слова ўзяла Зінаіда Гімпелевіч — прафесар канадскага універсітэта ў Ватэрлоо і сябра Беларускага Інстытута Навукі і Мастацтва ў Канадзе:
«…Хачу шчыра падзякваць амерыканскай БАЗЕ і яе старшыні — спадару Вячку, і асабліва яго цудоўнай камандзе, за такую сустрэчу, за магчымасць пабыць разам, паглядзець адзін аднаму ў вочы…».
Прывітанне ад Алеся Арцюховіча старшыні аддзялення
Вячка Станкевіч зачытаў для аўдыторыі прывітанне Сяргея Раманюка — кіраўніка Аддзелу БАЗА ў Агайо,
Апошняе прывітанне прагучала ад Сямёна Шарэцкага — былога Старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі, які жыве ў Каліфорніі.
zbsb.org