У Мінск Стынг прыедзе на дзесяці фурах
Паводле інфармацыі арганізатараў канцэрта, музыкант і яго гурт прыляцяць з Вільнюса на асабістым самалёце, астатнія ўдзельнікі тура прыедуць на аўтобусах: у двух размесцяцца музыканты аркестра і яшчэ ў чатырох — тэхнікі, якія адказваюць за арганізацыю шоу (усяго 139 чалавек).
Для канцэрта ў
За пультам падчас канцэрта будзе працаваць аўстралійскі гукарэжысёр Говард Пэйдж, які даўно супрацоўнічае са Стынгам і Каралеўскім філарманічным аркестрам. Канцэрт будуць здымаць чатыры камеры, а відарыс — праецыравацца на некалькі вялікіх рухомых экранаў. Экраны будуць трансляваць канцэрт і відэаэфекты, над стварэннем якіх працавалі дзевяць вядомых відэамастакоў. Сярод апошніх і Мішэль Гондры, кліпмейкер Radiohead і рэжысёр фільмаў «Вечнае ззянне чыстага розуму» і «Перамотка».
Асобная брыгада тэхнікаў забяспечыць у Мінску светлавое шоу, параўнальнае, па інфармацыі арганізатараў, з тымі, якія можна ўбачыць на канцэртах Muse, Radiohead і Джорджа Майкла.БелаПАН