7 верасня распачнецца VI Міжнародны фестываль «Magnificat-2010»
У 11.00 адбудзецца святая Імша, якую ўзначаліць Мітрапаліт
Фестываль упершыню за яго гісторыю будзе распачынацца ў Мінску, што звязана з юбілеямі, якія адзначаюць мінскія святыні: архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі —
У гэтым годзе ў конкурсе прымуць удзел прадстаўнікі 14 краін: Беларусь, Расія, Украіна, Польшча, Аўстралія, Харватыя, Італія, Іспанія, Германія, Грузія, Індыя, Літва, Латвія, Англія. Найбольш актыўнымі ўдзельнікамі сёлетняга конкурсу, паводле колькасці дасланых прац, сталі Беларусь, Расія, Італія, Іспанія. Сярод дэбютантаў — Англія і Іспанія.
Праграма фестывалю абяцае быць вельмі насычанай і разнастайнай. Сёлета ў яе ўвайшлі 43 аўтарскія працы: 28 дакументальных фільмаў, 7 анімацыйных і 5 тэлевізійных праграм. Адзін з анімацыйных фільмаў створаны маладымі аўтарамі з Латвіі і Беларусі ў межах міжкультурнага дыялога.
За шэсць гадоў на фестывалі было прадстаўлена больш за 270 творчых прац. У кантэксце хрысціянскага кінафоруму арганічна суіснуюць фільмы каталіцкіх, праваслаўных і пратэстанцкіх аўтараў, рэлігійнай і свецкай тэматыкі.
На