Славамір Адамовіч зноў вяртаецца ў Беларусь
06.09.2010 15:17
—
Новости Культуры
Ці надоўга, невядома. Паэт пакуль не раскрывае падрабязнасцяў.
— Якраз заўтра ноччу вылятаю, — паведаміў сёння Адамовіч. — Праўда, не ведаю, як там смаргонскія памежнікі зрэагуюць на мой новы беларускі пашпарт. Калі нармальна — падару ім «Турэмны дзённік» (важу з сабой).
Паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш «Забі прэзідэнта», у 2002 паехаў на заробкі ў Нарвегію. Там атрымаў гуманітарны прытулак. Вярнуўся ў Беларусь летам 2009. Сёлета, у сакавіку, зноў з’ехаў у Нарвегію. Маці паэта Юзэфа паведамляла тады, што Славамір пачуваўся ў Беларусі лішнім, таму і вярнуўся на чужыну.
Падзяліцца навіной:
КМ
КМ