«Ліберальны клуб» запрашае
На сённяшні дзень у Беларусі аналіз моладзевага трэцяга сектару паказаў яго вельмі сціплыя маштабы: у цэлым, моладзевыя арганізацыі складаюць каля 10% ад агульнай колькасці зарэгістраваных грамадскіх арганізацый, і, па‑другое, большая частка зарэгістраваных моладзевых аб’яднанняў арыентавана на вырашэнне сацыяльных праблем. Грамадска‑палітычныя праблемы не застаюцца без увагі, але вырашаюцца яны ўжо па‑іншаму.
У Беларусі існуюць тры найбуйнейшыя моладзевыя аб’яднанні: БРСМ, БРПА і БКМА. Хоць дадзеныя арганізацыі і лічацца найбуйнейшымі, большая частка маладых людзей з’яўляюцца сябрамі гэтых аб’яднанняў намінальна. Моладзь, якая імкнецца да альтэрнатывы, таксама аб’ядноўваецца ў розныя рухі, ініцыятывы і аб’яднанні. Абсалютная большасць такіх альтэрнатыўных аб’яднанняў не маюць афіцыйнай рэгістрацыі і, у бальшыні выпадкаў, з’яўляюцца моладзевымі фракцыямі пры апазіцыйных палітычных партыях.
Калі з праўладнымі арганізацыямі ў плане стратэгіі ўдзелу падчас прэзідэнцкай кампаніі ўсё дастаткова зразумела, то ў выпадку з апазіцыйнымі моладзевымі арганізацыямі можна канстатаваць наяўнасць некалькіх стратэгій: праца на адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл і арганізацыя масавых пратэстаў пасля выбараў; ці праца толькі на арганізацыю масавых пратэстаў без падтрымкі ідэі вызначэння адзінага кандыдата.
Падчас ідэалагічных дэбатаў лідэры беларускіх моладзевых арганізацый прадставяць асабістую пазіцыю па вызначанай праблеме і возьмуць удзел у дыскусіі паміж сабой.
У дэбатах прымуць удзел:
«Маладыя дэмакраты» (спікер — Міхаіл Пашкевіч), кампанія «Jeans — За свабоду!» ( Максім Вінярскі), «Нацыянал‑бальшавікі Беларусі» (Яўген Контуш), ГА «Рух будучыні» (Вячаслаў Дзіянаў), «Моладзь БНФ» (Антон Каліноўскі), «Маладая Беларусь» (Артур Фінькевіч), моладзевая секцыя Беларускага славянскага камітэта «Вікторыя» (Аляксей Рашэтнік), моладзевая ініцыятыва «Авангард» (Марат Абрамоўскі).Мадэратар дыскусіі:
Аляксандр Апейкін — эксперт ГА «Ліберальны клуб»
Час правядзення дыскусіі: 10 верасня 2010 г. 19.30.
Час рэгістрацыі ўдзельнікаў і прадстаўнікоў СМІ, а таксама лёсаванне дэбатных пар: 18.30‑19.20
Месца правядзення: клубнае памяшканне Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра (пр‑кт. Газеты Праўда 11).
Праграма мерапрыемства:
19.30 — 19.40 Уступ мадэратара, прадстаўленне ўдзельнікаў дэбатаў;
19.40 — 19.50 Выступы першай пары дыскусантаў;
19.50 — 20.10 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў;
20.10 — 20.20 Выступы другой пары дыскусантаў.;
20.20 — 20.40 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў;
20.40 — 20.50 Выступы трэцяй пары дыскусантаў;
20.50 — 21:10 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў;
21:10 — 21:20 Выступы чацвертай пары дыскусантаў;
21:20 — 21:40 Пытанні і каментары з залі. Пытанні мадэаратара. Пытанні журналістаў. Выступ экспертаў;
21:40 ‑ Завяршэнне дэбатаў. Заключнае слова мадэратара. Вячэра;
За дадатковай інфармацыяй просім звяртацца па тэлефонах:
+375292552362 — Аляксандр.