Коні, людзі, крылы
Да 15 снежня Міністэрства культуры Беларусі мае намер правесці па ўсёй краіне некалькі выставаў у межах гэтага праекта, што мае вызначыць дзяржаўную палітыку ў галіне выяўленчага мастацтва.
Што скажаш, «Харошкі» спяваюць і танчаць выдатна. І іх было чуваць ужо за квартал да Нацыянальнага мастацкага музея, дзе адбывалася ўрачыстае адкрыццё новай вялікай выставы «Зямля пад белымі крыламі».
Зачараваныя гукамі народных спеваў, сюды прыйшлі мастакі і мастацтвазнаўцы, дыпламаты і чыноўнікі. Ім ужо на маршах парадных сходаў музея «Харошкі» ў шыкоўных сцэнічных уборах раптам праспявалі калядную шчадроўку. А за тым адпалілі «Люлечку» — тую,
Назву для гэтай шматчасткавай акцыі, у межах якой пройдзе некалькі выставаў, дала славутая аднайменная кніга Уладзімера Караткевіча — «Зямля пад белымі крыламі».
Выстава з гэткай самай назваю ўжо праходзіла ў Менску 5 гадоў таму ў Палацы мастацтва і была прысвечаная
Сёлета мы адзначаем
Але ва ўрачыстых пафасных прамовах — міністра культуры Латушкі, дырэктара музея Пракапцова, мастакоў — імя Караткевіча не прагучала.
Экспазіцыя насамрэч шырока прадстаўляе беларускае мастацтва, што яшчэ не страціла дзяржаўную падтрымку. Наведвальнікі ўбачаць звыш трох соцень работ, створаных амаль 150 аўтарамі.
Удалася афіцыйная дэманстрацыя работ сучасных аўтараў усіх жанраў — ад жывапісу да
Выстава не толькі сабрала творы слынных майстроў, але спрабуе прасачыць тэндэнцыі развіцця нашага мастацтва, прасачыць традыцыю, перададзеную маладзейшым майстрам, якім сёння пад трыццаць. Выйшла пафасна і прадстаўніча: палотны Леаніда Шчамялёва з лятучымі канямі і гурбамі снегу, Мая Данцыга, Віктара Грамыкі побач са скульптурнымі партрэтамі інтэлігенцыі і касманаўтаў.
На гэтак званай Верхняй галерэі выстаўленыя творы народных мастакоў, лаўрэатаў савецкіх і тутэйшых Дзяржаўных прэміяў — ад Гаўрылы Вашчанкі да Міхала Савіцкага. Тутсама паказваецца і графіка
Варта аддаць належнае Арлену Кашкурэвічу, які адзіны прадставіў на галерэі сваю найноўшую, сённяшнюю творчасць, а не старыя творы.
Паколькі імя Караткевіча, у якога пазычылі чыноўнікі назву, нідзе не прагучала, то і шукаць партрэтаў ягоных ці ілюстрацыяў да ягоных твораў было тут марным заняткам.Зрэшты і пачуць штосьці скрозь музыку «Харошак» было цяжкавата…
Марна тут шукаць і сучаснага беларускага мастацтва. Экспазіцыя эклектычная, не знітаваная ані храналагічна, ані тэматычна. Палотны і скульптуры, у большасці, створаныя яшчэ ў савецкія гады.
Вяршыня чынавенскага гумару — палатно Стальмашонка «Ленін з моладдзю» 1967 года!
Дэклараванай напярэдадні задачы — прэзентаваць цяперашняе наша мастацтва за апошнія два дзясяткі гадоў — арганізатары ня вырашылі.
Выстава атрымалася незвычайна маштабнай, вельмі змястоўнай і…глыбака савецкай.
Прытым арганізатары выбралі для выставы творы толькі яшчэ жывых творцаў. Хоць, калі ўжо выстаўляць усё запар, ад
На тле нашага савецкага мастацтва нечаканым дысанансам аказалася скульптура Анатоля Арцімовіча, якога ведаюць па пано на фасадзе Дома модаў на Нямізе: эскіз помніка ў Курапатах, з выяваю пакутніка, распятага на савецкай зорцы.
Прытым на выставу, лішне казаць, не патрапілі творы сяброў суполкі «Пагоня»: Марачкіна, Пушкіна ці Маркаўца.
Моладзь, якую ўперамежку з настаўнікамі выставілі ў ніжніх залах, адбіралася з ліку стыпендыятаў «Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі». Большасць твораў, прадстаўленых маладзейшымі, — камерцыйныя, часам і проста кічавыя.
Паводле словаў арганізатараў, выстава «Зямля пад белымі крыламі» стане месцам для распрацоўкі дзяржаўнай стратэгіі ў мастацтве.Некалькі генерацый мастакоў дзесяцігоддзямі салідарна ратавалі гонар нацыі, уздымаючы свой голас у абарону мовы, скарбаў нацыянальнае культуры і роднае прыроды. Цяпер надышлі іншыя часы. Якой будзе дзяржаўная стратэгія і надалей, стала відавочна на гэтай выставе. Маляваць трэба агульназразумела. Ніякіх жартаў, ніякага крытыцызму. Дзяржава будзе падтрымліваць тое, што можна ў чынавенскім катэджы павесіць. Напрыклад — пейзажы, хоць бы і самога дырэктара музея Пракапцова, які прадставіў свой твор таксама.
Знівеляваныя тэмы хрэстаматыйных партызаншчыны і беларушчыны. Крый Божа, аніякіх «Пагоняў»! Героямі абраныя Ленін, касманаўты і Мулявін. І шмат коней. Крылатых і бяскрылых.
Але ў любым разе, выстава «Зямля пад белымі крыламі» і іншыя экспазіцыі ў яе фармаце — гэта самае відовішчнае мерапрыемства гэтага года.
Гары Куманецкі, фота Юліі Дарашкевіч