Каложу "адновяць" з дапамогай газасілікатных блокаў
Цікава, што згодна размешчаных на сайце аблвыканкама эскізаў архітэктурнага праекта аднаўлення Каложскай царквы страчаную сцяну мусяць аднаўляць з выкарыстаннем штучнага і прыроднага каменнага матэрыялу. У якасці штучнага матэрыялу павінна была выкарыстоўвацца керамічная цэгла-плінфа, а ў якасці прыроднага — апрацаваныя валуны — гнейс, базальт і граніт.
Дэкан архітэктурнага факультэта БНТУ Армен Сардараў кажа, што яшчэ два гады таму выказваўся супраць выкарыстання сучасных будаўнічых матэрыялаў пры аднаўленні Каложы. "Я і цяпер не змяніў сваё меркаванне. Калі мы аднаўляем унікальныя архітэктурныя помнікі з выкарыстаннем жалезабетону і газасілікату, то гэты самым прыўносім сюды істотны элемент несапраўднасці. А тым больш, калі гаворка пра такі аб’ект, як царква ХІІ ст. Архітэктар прытрымліваецца меркавання, што ў выпадках з разбуранымі, або часткова парушанымі помнікамі, як Каложа, лепш пакінуць усё як ёсць, папярэдне грунтоўна закансерваваўшы.
***
Погляд Гродзенскай епархіі на праблему рэстаўрацыі Каложы
Храм павінен быць адноўлены ў выглядзе, максімальна набліжаным да першапачатковага, які царква мела ў самым пачатку свайго існавання ў ХІІ ст. Дарэчы, і самі вернікі іншых храмаў горада, сярод якіх шмат прадстаўнікоў навуковай і творчай эліты горада, таксама лічаць, што ў выпадку правядзення рэстаўрацыі храм павінен быць выкананы ў старажытнарускім стылі з архітэктурнымі дэталямі, уласцівымі праваслаўным храмам візантыйскага тыпу.Думалі выкарыстоўваць граніт і базальт.
Але скончыцца ўсё газасілікатам. Фота forum.grodno.net