Фотафакт: На былым клецкім касцёле з’явіліся яшчэ дзве «цыбуліны»

Источник материала:  
02.09.2010 18:18 — Новости Культуры
Былы дамініканскі касцёл пабудаваны напрыканцы ХVII ст., з’яўляецца помнікам архітэктуры І катэгорыі.

Фота Людмілы Пракопавай, «Intex-press».

Клецк, кастрычнік 2008 г. Фота Сямёна Печанка.

Так касцёл выглядаў да восені 2008 г. Фота К. Шастоўскі.

На былым клецкім касцёле з’явіліся яшчэ дзве «цыбуліны». Імі «ўпрыгожылі» вежы над уваходам. Нагадаем, што ўсталяванне першага цыбулепадобнага купала ў 2008 годзе выклікала скандал. Старшыня ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» Антон Астаповіч звяртаўся ў Міністэрства культуры і пракуратуру. З Міністэрства культуры тады адказалі, што ўсталяванне купалаў-цыбулін на былым касцёле пярэчыць заканадаўству. Бо ён з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 1-й катэгорыі і такія дзеянні прывядуць да змены знешняга выгляду помніка. Аднак, настаяцель Матфей Белавус зрабіў па-свойму. Як бачым, на адной «цыбуліне» бацюшка не спыніўся.

Падзяліцца навіной: 
СП

←В Минске прошел первый кастинг для нового сезона «Музыкального суда»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика