Пяць правілаў першага сэксу
Гаворка не пра тое, як правільна пазбавіць яе цноты. Маецца на ўвазе яе першым сэкс з табой, а не ўвогуле. На што трэба звярнуць увагу ў першую чаргу, раіць амерыканскі часопіс Men’s Health.
1. Не прапусці яе гатоўнасці
Яна прыціскаецца да цябе, калі ты нават выпадкова яе кранешся. Яна нахіляецца да цябе, калі ты гаворыш, ці ў той самай позе пастаянна пра нешта пытаецца. Ёсць толькі адзін спосаб прымусіць яе змоўкнуць — раздзецца.
2. Сцісласць — мачаха сэксу
Запрашаючы яе на ноч, не трэба мармытаць: «Ну, якія планы на ноч?». Спытай больш шматслоўна: «Што ты думаеш наконт вечара ўдваіх? Мне ўжо даўно хочацца прачнуцца побач з табой». Акрамя гэтага паабяцай ёй футболку, чыстую бялізну і новую зубную шчотку.
3. Даведайся пра прызначэнне кветак
Кветкі падчас або пасля першых спатканняў: занадта хутка і пахне адчаем. Кветкі ў любы час пасля сэксу: рамантычна, глыбакадумна і прыемна. Гэта кветкі перамогі, а не подкупу.
4. Папярэджвай пра пікантныя хваробы
Калі ў цябе нават не сіфіліс, а элементарны герпес, скажы ёй пра гэта перад тым, як маскі і штаны будуць скінутыя.
5. Не гавары, а паказвай
Калі яна гатовая да сэксу, ты даведаешся пра гэта адразу. Але не ўздумай заводзіць размову пра засцярогу — без размоваў даставай… прэзерватыў. Часам яна нават дапаможа табе яго надзець.
Men's Health