Майкл Дуглас: «80%, што ачуняю ад раку»

Источник материала:  
01.09.2010 17:06 — Новости Культуры

Вядомы амерыканскі актор Майкл Дуглас лічыць, што хутчэй за ўсё здольны ачуняць пасля раку дыхніцы (гартані), які выявілі ў яго тры тыдні таму. Пра гэта ён паведаміў учора падчас тэлешоу Дэвіда Лэтэрмана. У кадры Майкл Дуглас трымаўся аптымістычна: жартаваў і расказваў пра свой новы фільм «Грошы не дрэмлюць», які з"яўляецца працягам аскараноснага «Уол-стрыт».

Дуглас, нягледзячы на хваробу, вырашыў з"явіцца перад публікай, пажартаваўшы: «Вось наколькі далёка я магу зайсці, каб прапіярыць свой фільм». Нягледзячы на гумар, Дуглас не абышоў і сур"ёзных пытанняў ды распавёў гледачам пра сваю хваробу. Рак дыхніцы выявілі ў Дугласа пасля працяглых скаргаў на болі ў горле. Майкл Дуглас дадаў, што прайшоў хіміятэрапію, і лекары даюць яго акрыянню 80 адсоткаў поспеху.

У канцы перадачы вядоўца Лэтэрман спытаў, што ён можа зрабіць для Майкла, а той адказаў: «Абняць». Абдымкі адбыліся пад магутныя воплескі публікі.

Майкл Дуглас (нар. 1944) — вядомы галівудскі актор. Ён стаў вядомым пасля роляў у фільмах «Раман з каменем» і «Асноўны інстынкт». Дуглас двойчы быў лаўрэатам прэміі «Оскар». Яго бацька Керк Дуглас, вядомы па ролі Спартака, нарадзіўся ў сям"і выхадцаў з Гомеля.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

←Квентин Тарантино во главе жюри и более 20 лент на большом экране

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика