Калі мужчына перастае думаць пра сэкс
Пасля цяжарнасці? Пасля родаў? Калі з’яўляецца каханка? Калі жонка надзявае славутыя халат і тапкі? І чаму гэта адбываецца — муж не хоча займацца сэксам з жонкай?..
У кагосьці яна моцная, і тады сэксуальныя кантакты патрэбныя мужу некалькі разоў на дзень.
У кагосьці — сярэдняя, то бок нармальная; такі партнёр будзе задаволены стандартнымі трыма кантактамі на тыдзень (медыцынская норма для сталых шлюбных параў).
А у кагосьці — слабая. Такія мужчыны перастаюць думаць пра сэкс, як толькі спадае хваля шалёнай жарсці і маладой закаханасці.
Дзеля Мэрылін Манро, вядома, яны б напружыліся, але ж жонка — яна тут, побач, заўсёды, калі захочаш, навошта напружвацца?Усё б нічога, шлюбны сэкс — гэта не такое ўжо і неабходнае штодня мерапрыемства, ды вось толькі жонка такога мужчыны думае, што ён яе больш не кахае або завёў каханку.
Выйсце? Спакойна пагаварыць.
Цяпер праца — не проста спосаб самарэалізавацца, нешта камусьці давесці, стаць найлепшым. Цяпер праца — гэта адказнасць за іншых. І думаць пра яе больш складана.
У мужчын жа таксама баліць галава, яны таксама стамляюцца — насамрэч.
І не было б праблем — ды вось толькі жонкі такіх мужчынаў, хай і задаволеныя матэрыяльна, маральна вельмі нават пакутуюць — і думаюць, што муж яе больш не кахае або завёў каханку.
Выйсце? Часцей думаць пра свайго мужчыну, ведаць яго клопаты, удзельнічаць у яго жыцці. Адным словам, спакойна размаўляць.
Ён разумее: ён цяпер павінен, абавязаны. Хто з нас любіць рабіць тое, што абавязаны?
Правільна, ніхто. Але пакуль пункцік у жанчыны не зняты, яна будзе патрабаваць, абвінавачваць, фантазіраваць, даводзіць прычэпкамі: а раптам больш не кахае? Ці каханку завёў.
Выйсце адно: адпусціць сваё жаданне. Перастаць пра яго думаць.Проста жыць: разам гуляць, глядзець тэлевізар, хадзіць у кіно, размаўляць, урэшце. І муж рана ці позна ізноў задумаецца пра сэкс.
Так што не такое ўжо гэта вялікае гора, калі мужчына раптам перастае думаць пра сэкс.
Урэшце, праўда тое, што ў сямейнага жыцця ёсць мноства рэчаў, пра якія трэба думаць мужчыну. А сэкс — ён нікуды не падзенецца. І абавязкова будзе. Нават калі пра яго асабліва не думаць.
velvet.by