Акварэльны шпацыр па Мінску (Празе, Гамбургу)

Источник материала:  
30.08.2010 14:16 — Новости Культуры

Ігар Сухарукаў. фота - Tarantino, euroradio.by

Прага, Венецыя, Гамбург, Віцебск, Мінск. Пакручастыя вулкі, старыя забудовы, спічастыя дахі ратушаў і касцёлаў. У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Незалежнасці, 47) ідзе аўтарская выстава «Акварэль. Гарадскі пейзаж» мінскага мастака Ігара Сухарукава.

Наведнікам выставы прапанаваны пухкі, акварэльны шпацыр па вулках еўрапейскіх гарадоў. Штосці ў Сухарукава малявалася з натуры, штосці з накідаў ці фатаграфіяў, але пэўная частка экспазіцыі — чыстая фантазія. Як не дзіўна, сярод «фантазійных» працаў вылучаюцца якраз выявы роднага для мастака Мінска. На карцінах: рарытэтныя аўто, крыху інакшыя абліччы будынкаў, нямодная мода мінакоў, адным словам — рэканструкцыя Мінска ўзору 60-ых.

— Мне хацелася ажывіць мінскі пейзаж, які ўжо сто разоў выяўляўся ў мастацтве, — кажа Ігар Сухарукаў, які нарадзіўся ў 1977 г., і таму не мог бачыць сваёй «натуры». — На канец 90-х, калі я маляваў Мінск 60-х, гэты рэтра-прыём быў новай творчай канцэпцыяй.

Для Сухарукава, які скончыў Беларускую Акадэмію мастацтваў, а цяпер працуе выкладчыкам на кафедры дызайну Мінскага інстытута кіравання, Мінск — гэта ўлюбёныя мясціны і матэрыял для замалёвак. Аднак мастак лічыць, што «творцу няважна, вуліцы якога горада перад ім, галоўнае — знайсці, выявіць прыгляднае ў непрыглядным».

Аўтарская выстава Ігара Сухарукава працягнецца да 5-га верасня.

Падзяліцца навіной: 
ЛК

←Владимир Спиваков соберет в Беларуси звезд мирового музыкального искусства

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика