Урачыстае адкрыццё кнігарні

Источник материала:  
27.08.2010 10:32 — Новости Культуры

1 верасня, а 18-й гадзіне, акурат ў Дзень ведаў у краме-галерэі «Падземка, што на прашпекце Незалежнасці 43 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё кнігарні выдавецтва «Галіяфы».

У імпрэзе бяруць удзел літаратары: Зміцер Вішнёў, Уладзімір Гніламёдаў, Ігар Жалткоў, Вольга Гапеева, Зміцер Плян, Ярыла Пшанічны, Серж Мінскевіч, Віктар Жыбуль, Вера Бурлак, Сяргей Календа, Віка Трэнас, Аляксей Талстоў.

Кожны панядзелак літаратурнае аб’яднанне «Вобла», выдавецтва «Галіяфы і галерэя «Падземка» запрашаюць на майстар-класы.

У бліжэйшы час сваімі творамі і думкамі з аўтарамі-пачаткоўцамі падзеляцца:

6 верасня — Юрась Пацюпа

13 верасня — Анатоль Івашчанка

20 верасня — Валянцін Акудовіч

27 верасня — Уладзімір Арлоў

Падзяліцца навіной: 
Франц Чарнышевіч

←У

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика