Загадкі беларускай хаткі: вынікі віктарыны

Источник материала:  
26.08.2010 15:04 — Новости Культуры
Напярэдадні фолк-фэсту “Камяніца”, які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам, TUT.BY зладзіў віктарыну, прапанаваўшы вам угадаць музейныя экспанаты на фота.

Лепш за іншых заданню даў рады Андрэй Вазнішчык (1 месца), які заваяваў галоўны прыз — рамантычную вячэру на дваіх у мінскай страўні "Камяніца", а таксама два квіткі на аднайменны фолк-фэст. 2-е і 3-е месца занялі Іван Осіпаў і Іван Сузановіч адпаведна. Яны атрымюць па два квіткі на фестываль.

Віншуем пераможцаў! Інфармацыю пра атрыманне прызоў вы атрымаеце на сваю электронную пошту.
 
УВАГА! На наступным тыдні наш партал ладзіць яшчэ адну віктарыну. Сачыце на навінамі TUT! 


Адказы на пытанні віктарыны

Фота 1: Прэс. Прылада для надавання формы сыру.

Загадкі беларускай хаткі: вынікі віктарыны


Фота 2: 
Калаўрот, стаяк, самапралка. Прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах.

Загадкі беларускай хаткі: вынікі віктарыны


Фота 3:  Шафа. Стаяла ў прахалодным месцы, у ёй захоўвалі прадукты. 

Загадкі беларускай хаткі: вынікі віктарыны


Фота 4: Ярмо. Драўляны хамут для буйной рагатай жывёлы.

Загадкі беларускай хаткі: вынікі віктарыны


Фота 5: Дзіцячыя хадункі.

Загадкі беларускай хаткі: вынікі віктарыны

Фолк-фэст "Камяніца"

4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам (вёска Азярцо, 4 км за аўтарынак "Малінаўка") адбудзецца фолк-фэст "Камяніца", у якім бяруць удзел вядомыя фолк-гурты: "Троіца", "Палац", "Маланка Аркестр", Akana, Guda і іншыя. У дадатак да цудоўнай музыкі гледачы будуць мець магчымасць аглядзець музей і зрабіць добрую справу – усе грошы ад фестывальных квіткоў ідуць на рахункі музею, каб ён меў магчымасць падтрымліваць усе экспанаты ў належным стане.

Адмысловы госць

У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе вядомы рок-музыка Лявон Вольскі.

"Запрашэнне было досыць нечаканым, але тым больш цікавым, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Будзем прэзентаваць невялікую адмысловую праграму з акустычнымі інструментамі. Спадзяюся, што фолк-дзеячы не раскрытыкуюць наш эксперымент".

Забавы

Акрамя музычнай часткі і агляду музею гледачоў фестывалю чакаюць народныя забавы ад тэатра анімацыі "Граер". У перакладзе са стараславянскай назва тэатру азначае "блазан, скамарох, пацешнік, забаўнік". Гэта адзіны на Беларусі тэатр анімацыі, які на падставе гістарычных крыніц адраджае старадаўнія славянскія гульні, конкурсы і забавы. У межах фолк-фэсту "Камяніца" гледачы будуць мець магчымасць паўдзельнічаць у такіх забавах і спаборніцтвах, як "тын", "качалка", "таўкачыкі", "шапкі", "каняшкі", "вужышча".

Транспарт

У гэтым годзе даехаць да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку "Малінаўка-6" (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музею і назад з 13 да 22 гадзіны будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго да музею і з ад яго можна будзе даехаць аўтобусам №203 ад аўтастанцыі "Паўднёва-Заходняя", які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей, чым звычайна.

Шукаем таленты

Тым часам працягваецца пошук маладых гуртоў, якія жадаюць выступіць на фэсце. Запісы трэба дасылаць на мэйл kamyanitsa@gmail.com. Лепшы гурт абярэ аўтарытэтнае журы на чале з Алегам Хаменка ("Палац") і Іванам Кірчуком ("Троіца").

Квіткі і дэталі

Квіткі: 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдні продаж квіткоў – вул. Кальварыйская 17 – 614, тэл. (017) 209 41 63. Папярэдняя рэгістрацыя, відэа ўдзельнікаў і дадатковая інфармацыя на сайце. Даведка: (029) 670 13 30.

←Беларусь на Венецианской биеннале представит выставку поисков и экспериментов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика