Фолк-фэст “Камяніца” абяцае разнастайную музыку і суцэльны пазітыў

Источник материала:  
24.08.2010 22:19 — Новости Культуры

Фолк-фэст “Камяніца” абяцае разнастайную музыку і суцэльны пазітыў

Абвешчаны спіс асноўных удзельнікаў фолк-фэсту “Камяніца”, які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам. Усе сродкі ад продажу квіткоў ідуць на рахункі музея.

Да хэдлайнераў, якімі ў гэтым годзе будуць славутыя “Троіца” і “Палац”, далучыліся гурты “Маланка Аркестр”, Akana, “Бан-Жвірба” і GUDA. Акрамя гэтага, плануюцца выступы маладых калектываў (прапановы прымаюцца на мэйл kamyanitsa@gmail.com), а таксама народныя гульні і забавы.

“Мы жадаем паказаць розныя бакі сучаснай беларускай фолк-культуры, таму на фэсце будуць не толькі архаічныя спевы і туга, але і сучасныя эксперыменты і шмат пазітыву, – распавядае каардынатар фэсту Сяргей Чагрынец. – Таксама наведвальнікі фэсту будуць мець магчымасць агледзець усю экспазіцыю музея і проста добра пашпацыраваць сярод лугоў і аўтэнтычных драўляных забудоў XVIII–XX стагоддзяў”.

У гэтым годзе фэст таксама распачынае традыцыю запрашэння адмысловых гасцей. Вядомыя выканаўцы з іншых музычных напрамкаў будуць у межах фэсту спяваць народныя песні. Першым з іх будзе вядомы рок-музыка Лявон Вольскі.

“Запрашэнне было досыць нечаканым, але тым больш цікавым, – прызнаецца Лявон Вольскі. – Будзем прэзентаваць невялікую адмысловую праграму з акустычнымі інструментамі. Спадзяюся, што фолк-дзеячы не раскрытыкуюць наш эксперымент”.

Дарэчы, у гэтым годзе даехаць да фэсту будзе значна прасцей. Ад прыпынку “Малінаўка-6” (скрыжаванне вуліц Громава і Слабадской) да музея і ад яго з 13 да 22 гадзін будзе ездзіць бясплатнае маршрутнае таксі. Акрамя таго, да музея і ад яго можна будзе даехаць ад аўтастанцыі “Паўднёва-Заходняя” аўтобусам №203, які ў гэты дзень будзе хадзіць часцей і пазней, чым звычайна.

←«Беларусьфильм» оказался слишком дорогим для боевика с Ван Даммом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика