Загадкі беларускай хаткі – конкурс з прызамі!

Источник материала:  
24.08.2010 09:53 — Новости Культуры
Ці шмат мы ведаем пра хатнія рэчы і прылады, якімі карысталіся нашыя продкі яшчэ 80-100 гадоў таму? Беларускі партал TUT.BY вырашыў высветліць адказ на гэтае пытанне ў межах адмысловай віктарыны.

Галоўны прыз – рамантычная вячэра на дваіх ў мінскай страўні "Камяніца", а таксама два квіткі на аднайменны фолк-фэст, які адбудзецца 4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам (вёска Азярцо, 4 км за аўтарынак "Малінаўка").

Менавіта там, на вольным паветры сярод маляўнічых лугоў, месціцца ўнікальная калекцыя драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў, сабраная з усёй Беларусі. Дамы, цэрквы, гаспадарчыя будынкі з аўтэнтычным інтэр’ерам – хатнімі рэчамі і прыладамі.

У фэсце бяруць удзел вядомыя фолк-гурты: "Троіца", "Палац", "Маланка Аркестр", Akana, Guda і іншыя. У дадатак да цудоўнай музыкі гледачы будуць мець магчымасць аглядзець музей і зрабіць добрую справу – усе грошы ад фестывальных квіткоў ідуць на рахункі музею, каб ён меў магчымасць падтрымліваць усе экспанаты ў належным стане.

Днямі карэспандэнты TUT.BY Юлія Гардзіенка і Антон Матолька наведалі музей, каб сфатаграфаваць самыя цікавыя рэчы і прылады. Ваша мэта – здагадацца, што гэта за рэч і як нашы продкі яе выкарыстоўвалі. Той, хто першым угадае найбольш прадметаў, і чые адказы будуць найбольш дэталёвымі, атрымае галоўную ўзнагароду. Прызёры, якія зоймуць 2-е і 3-е месцы, таксама атрымаюць па два квіткі на фэст “Камяніца”.

Адказы дасылайце на мэйл kamyanitsa@gmail.com. Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя на TUT.BY у чацьвер 26 жніўня.

Фота 1

Загадкі беларускай хаткі – конкурс з прызамі!

Фота 2

Загадкі беларускай хаткі – конкурс з прызамі!

Фота 3

Загадкі беларускай хаткі – конкурс з прызамі!

Фота 4

Загадкі беларускай хаткі – конкурс з прызамі!

Фота 5

Загадкі беларускай хаткі – конкурс з прызамі!


4 верасня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту - фолк-фэст "Камяніца". Кошт квіткоў на мерапрыемства будзе звычайны для музею – 6300 руб. для дарослых, 3150 руб. для школьнікаў. Фэст працягнецца з 15 да 22 гадзіны. Папярэдняя рэгістрацыя і дадатковая інфармацыя на сайце. Даведка: +375 29 6701330, 017 5076937.

←В Зельве после 150-летнего перерыва прошел «Анненскі кірмаш»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика