Антось Рудак. Ваўчыная

Источник материала:  
21.08.2010 22:37 — Новости Культуры

Антось Рудак. Ваўчыная

Вечныя завалы і заўсёды праблемы,
Стомленыя вочы пазіраюць у столь,
Мы з табой ахвяры ненажэрнай сістэмы –
Кава, цыгарэты, інтэрнэт, алкаголь.

Мы з табой адзіныя ў цэлым сусвеце,
Нас не навучылі дбаць пра заўтрашні дзень.
Помніш, як яны называлі нас дзецьмі?
Узяцца бы ды ў вочы ім цяпер паглядзець.

А калі мы з гора набярэмся і злыя
Швэндацца па горадзе папрэм да зары,
Выйдзем на пагорак і на месяц завыем,
І праз кіламетры нас пачуюць сябры.

Нас ва ўсе бакі і гарады раскідала,
Толькі непазбежна гэты дзень надыдзе.
Час калі ваўкі заўжды збіраюцца ў зграю –
Ім пляваць на межы, бо яны для людзей.

Падзяліцца навіной: 
kabierac.livejournal.com

←Музейную экспозицию замка в Несвиже пополнили радзивилловские зеркала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика