Шэсць біскупаў з'едуцца на фэст Маці Божай Валадаркі Азёраў

Источник материала:  
20.08.2010 21:24 — Новости Культуры
Урачыстасці адбудуцца ў Браславе 21 і 22 жніўня.

Сёлетнія ўрачыстасці ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе абяцаюць быць насычанымі. У іх праграме — завяршэнне святкавання 10-годдзя існавання Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі, першая гадавіна каранацыі папскімі каронамі абраза Маці Божай Валадаркі Азёраў, V дыяцэзіяльная сустрэча моладзі, IV міждыяцэзіяльная пілігрымка сем’яў і аднаўленне сужэнскіх абяцанняў.

На ўрачыстасці запрошаны беларускія і замежныя вернікі і душпастыры, у тым ліку біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоній Дзям`янка, апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек, ардынарый дыяцэзіі святога Юзафа ў Іркуцку (Расія) біскуп Кірыл Клімовіч, дапаможны біскуп Гнезненскай архідыяцэзіі (Польшча) Войцех Поляк, біскуп Антоній Коса (Малдова), дапаможны біскуп Адэска-Сімферопальскай дыяцэзіі (Украіна) Пётр Мальчук, першы сакратар апостальскай нунцыятуры ў Беларусі ксёндз-прэлат Крыспін Дубель, консул пасольства Польшчы ў Беларусі Марыёла Вуйцік, а таксама прадстаўнікі манаскай супольнасці таварыства Боскага Збаўцы (сальватарыянаў) — генеральны консул сальватарыянаў ксёндз Браніслаў Якубец (Рым) і правінцыял сальватарыянаў з Кракава (Польшча) ксёндз Пётр Філас.

Завяршэнне ўрачыстасцяў будзе прысвечана сужэнству і сям"і. Паводле яго слоў, біскуп Віцебскі Уладзіслаў Блін неаднойчы адзначаў, што грамадства будзе моцным, калі будзе моцнаю сям"я. Менавіта таму ў гэтыя дні ў Браславе збяруцца сем"і з розных куткоў Беларусі, каб аднавіць свае сужэнскія абяцанні,

паведаміў адказны за СМІ пры сакратарыяце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі айцец Аляксандр Улас.

Падзяліцца навіной: 
Марат Гаравы, БелаПАН

←Княжну Эльжбету Радзивилл в Несвиже приветствовали как родную

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика