Намеснік міністра адукацыі:

Источник материала:  
19.08.2010 16:37 — Новости Культуры
Пасля далучэння Беларусі да Балонскага працэсу ў сістэме беларускай адукацыі не адбудзецца «практычна ніякіх змен» — ні ў тэрмінах навучання, ні ў змесце праграм.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі 19 жніўня ў Мінску заявіў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.

«Мы ўжо даўно, больш за пяць гадоў, у Балонскім працэсе», — заўважыў Фарыно. Ён нагадаў, што Беларусь падпісала Канвенцыю аб прызнанні кваліфікацый, якія адносяцца да вышэйшай адукацыі ў Еўрапейскім рэгіёне (Лісабонская канвенцыя). Паводле яго слоў, у Беларусі ўведзена двухступеньчатая сістэма вышэйшай адукацыі — бакалаўрыят і магістратура. «У кожнай краіны свае тэрміны навучання, — растлумачыў намеснік міністра. — У нас склаліся свае падыходы навучання, і яны будуць захоўвацца. Бакалаўрыят — тры-чатыры гады і магістратура — два-тры гады ў залежнасці ад спецыяльнасці». «Не трэба баяцца будучага падпісання Беларуссю канвенцыі аб уваходзе ў Балонскі працэс — гэта нармальна», — дадаў ён.

Нагадаем, 23 ліпеня 2010 года Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Аляксандру Радзькову пачаць працэдуру далучэння Беларусі да Балонскага працэсу. Асноўнай мэтай Балонскага працэсу, паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, з’яўляецца «стварэнне Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі і яго далейшае ўдасканаленне», што «дазволіць павялічыць прывабнасць і канкурэнтаздольнасць еўрапейскай адукацыі ў сучасным свеце».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Америка сходит с ума по 10-летней девочке с голосом оперной дивы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика