Новыя апавяданні пра Леніна: Ленін і ТБ
Ленін скрывіўся і пераключыў на іншы сумесны канал. Па ім выступаў адзін з дзяцей Леніна суседняй дзяржавы, які сцвярджаў, што іхны Ленін значна лепшы за не іхнага Леніна. «Бач ты сука якая, — плюнуў у экран Ленін. — Ну, прыедзеш ты яшчэ сюды. Каб ты спрах».
Ленін падняўся з фатэля, выцер ленінскі плявок з ленінскага шырокафарматнага плазменнага экрана і тыцнуў кнопкай на іншы канал, па якім у праграме пра жывёлаў расказвалася пра тое, да чаго Ленін давёў у ленінскіх пушчах сваіх зуброў. Ленін шпурнуў пульт у тэлевізар, з хвіліну паразглядаў аскепкі, панюхаў дым і патэлефанаваў у ленінскі званок. «Як бы галоўнага па тэлевізары да мяне, — перадаў ён ленінскую просьбу памочніку. — І няхай праграму перадач на заўтра возьме».
Праз хвіліну галоўны па ленінскіх тэлевізарах быў у кабінеце.
«Як сям’я, як дзеці? — пацікавіўся Ленін і прыжмурыў усім добра вядомыя вочы на суразмоўцу». «Дзякуй», — няўпэўнена адказаў як бы галоўны і збялеў. «Я так і думаў. Нічога апошнім часам у цябе не знікала?» — яшчэ ласкавей прыжмурыўся Ленін. «У сэнсе?» — затрэсліся вусны
«Інтэрв’ю з Леніным Грузістаніі», — прачытаў Ленін. — Не зразумеў, было ж ужо!» «Гэта другая частка, больш шчырая», — хутка прагаварыў як бы суразмоўца. «Шчырая — гэта добра, — заўважыў Ленін. — Люблю шчырых людзей. „Інтэрв’ю з Юрыем Шаўчуком“. Пасуе. „Інтэрв’ю з Леніным Малдовастаніі“. Выдатна. „Публіцыстычны фільм“ Мядзведзь у берлагу — 1». Трэба будзе паглядзець. Так. Што па іншым канале? Перадача пра здароўе: «Лячэнне ціпуна без наркозу». Гм. Давай лепш так: «Лячэнне ціпуціна без наркозу». Дамовіліся? «Інтэрв’ю з Міхаілам Барзыкіным». У кропку. «Інтэрв’ю з Леніным, што хаваецца ў лясах Чачнястаніі». Выдатна. «Інтэрв’ю з Валерыяй Навадворскай»… З кім інтэрв’ю?» «Гэта тэматычнае інтэрв’ю, — яшчэ хутчэй прамармытаў як бы галоўны. — Пра іхнага Леніна».
«Пра іхнага — гэта тое, што трэба вашаму народу, — шматзначна зацвердзіў Ленін. — А то я ўжо быў падумаў, што справа твая зусім дрэнь. Што на гэтым канале? „Інтэрв’ю з Гары Каспаравым“. Пойдзе. „Інтэрв’ю з Эдуардам Лімонавым“.
Як бы галоўны па тэлевізарах ступіў за дзверы кабінета, а Ленін узяў у рукі шуфлік і пачаў збіраць з падлогі аскепкі экрана.
Клiм Клiмч-Клiмевiч