Дзень Беларусі пройдзе на Маскоўскай кніжнай выстаўцы 2 верасня

Источник материала:  
18.08.2010 10:09 — Новости Культуры
Дзень Беларусі пройдзе на XXIII Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы 2 верасня.

Ужо распрацавана і зацверджана праграма ўдзелу Беларусі як ганаровага госця XXIII Маскоўскай кніжнай выстаўкі-кірмашу. Спецыяльна для гэтага Міністэрствам інфармацыі створаны аргкамітэт, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Расіі, міністэрстваў адукацыі і культуры, Нацыянальнай акадэміі навук, Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдавецкіх, паліграфічных і кнігагандлёвых арганізацый. Праграма мае дзелавы, культурны характар і насычае кожны выставачны дзень мерапрыемствамі па розных тэматычных напрамках: 1 верасня — Дзень ведаў, 2 верасня — Дзень Беларусі, 3 верасня — Дзень Садружнасці, 4 і 5 верасня — Дні чытача.

XXIII Маскоўская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш пройдзе з 1 па 6 верасня.

Падзяліцца навіной: 
БЕЛТА

←В конце августа под Минском прогремит «Навальніца»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика