Прасцей? Складаней?.. Даражэй!
Новаўвядзенні прыняты згодна з законам Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 года «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі». Змены ў правілах датычацца пашырэння перадачы акання ў запазычаных словах, напісання «ў» у словах іншамоўнага паходжання, ужывання вялікай і малой літар, напісання складаных і складанаскарочаных слоў, правілаў пераносу слоў. Рэфарматары запэўніваюць, што «мадэрнізацыя» асаблівых цяжкасцей пры вывучэнні не выкліча. Нават наадварот, аблегчыць жыццё і вучням, і студэнтам, і выкладчыкам. А што думаюць на гэты конт людзі, непасрэдна звязаныя з ужываннем беларускай мовы на пісьме?
Мікалай Аляхновіч, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя
—
Сама рэформа, па сутнасці, даўно наспела. Апошнія правілы выйшлі ў 1959 годзе — прайшло паўстагоддзя. Зразумела, што мова на месцы не стаіць, яна мяняецца. Гэтыя змены самі па сабе паціху прасочваліся ў моўную плынь. З’яўляліся нормы, нават не ўзаконеныя, былі надрукаваны слоўнікі, якія гэтую норму давалі як правіла, хаця рэформы не было. Трэба пісаць правільна, на дзяржаўна ўзаконеных моўных прыярытэтах, а не так, як хочацца. Другая справа, што новая рэдакцыя правапісу ўсё роўна не расставіла ўсіх кропак над «і». Многае засталося «за кадрам». Падлічыце, колькі заўваг і спасылак «глядзіце ў слоўніку». Але ж ніякі слоўнік усёй лексікі не змесціць. Дык дзе ж чалавеку шукаць правільны варыянт, калі ён не даецца навукоўцамі?
Другая праблема — тэставанне тых, хто навучаўся па старых правілах. Ёсць пазіцыя, што выпускнікі яшчэ два гады будуць здаваць тэсты па старым правапісе.
У практычным засваенні мовы ў сценах універсітэта будучыя настаўнікі адпрацоўваюць спрэчныя моманты, шукаюць адказы на пытанне: «Як усё ж такі трэба?» Што да непасрэднага засваення курсу беларускай мовы студэнтамі, то яны вывучаюць яе развіццё ад самага пачатку і да сучаснага стану, нават з аглядкай на перспектыву «што можа быць». Без гэтых ведаў выпускнік не здолее растлумачыць, што сёння адбываецца ў пісьмовай мове. А яна тым часам пойдзе далей, і зноў мы будзем думаць пра новыя спрашчэнні і ўдакладненні ў правапісе беларускай мовы.
Вольга Куц, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 2 г. Брэста:
— Асабліва цяжка прыйдзецца вучням сярэдняга звяна — 6–8 класаў. Вядома, будуць праблемы, бо нялёгка звыкнуцца з новым напісаннем слоў і забыцца на «старое правільнае», якое стане памылковым.Задача настаўнікаў — дапамагчы дзецям хутчэй засвоіць змены. Я і мае калегі прайшлі курс па новай рэдакцыі ў правапісе, здавалі залік. З новага навучальнага года на кожным уроку пачнем праводзіць арфаграфічныя хвілінкі, на якіх будуць вывучацца асноўныя змены ў новым правапісе. Таксама ў кожным класе запланаваны факультатывы па вывучэнні новых правілаў беларускай мовы.
Ганна Гарустовіч, студэнтка 3 курса Інстытута журналістыкі БДУ:
— Калі я вучылася ў Брэсцкім абласным ліцэі імя
Валерый Гапееў, пісьменнік, аўтар прозы для падлеткаў:
— Асабіста я не бачыў ніякіх падставаў для змянення правапісу. Адзінае — гэта змякчэнне на пісьме мяккіх пры вымаўленні зычных у словах кшталту песня, ранне.Мы не ставім мяккі знак і тым самым парушаем тое самае правіла, якое гучыць літаральна з першых урокаў: «Як чуем, так і пішам». Але ўвядзенне менавіта такога правапісу выкліча вельмі вялікую складанасць для вучняў, бо простым яно быць не абяцае. Мо таму на яго і не адважыліся?
А вось што тычыцца ўжывання «ў» у словах замежнага паходжання — універсітэт, універсам, універсальны, то гэта для мяне цалкам незразумела, надумана і не прадумана.Гэтая літара звычайна мяняецца ў рускай мове на «в». У нашай мове гэты гук таксам гучыць падобна да гука «в». Але, выбачайце, у рускай мове няма внімермага і вніфікацыі. Ёсць універмаг і уніфікацыя. А цяпер паспрабуйце сказаць ўніверсітэт… А як для саміх распрацоўшчыкаў гучыць «мая ўніятка»? Мая вніятка? Смешна было б, каб не было так сумна, бо гэта «папраўка» зноў жа з ног на галаву ставіць правіла «Як чуем, так і пішам». Незразумела, чым кіраваліся распрацоўшчыкі такой нормы — хіба ў нас вялікія складанасці з правапісам «у нескладовага»? Хіба так многа замежных слоў на літару «у»?
Зрэшты, хай гэта будзе гучаць крыўдна, але колькі за апошнія гады было ў нас спробаў рэфармаваць адукацыю? І чым скончылася?
***
Прынцыповыя змены ў беларускім правапісе
• пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Напрыклад: трыа, адажыа, Ватэрлоа. У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы -эр, -эль прапанавана перадаваць як -ар, -аль: прынтар, камп’ютар, пэйджар, але: Одэр, Юпітэр (уласныя імёны іншамоўнага паходжання);
• паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць;
• пашыраецца напісанне нескладовага ў у большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад: ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна, але: траур;
• уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркам, газпрам, інтэрпал і г. д.;
• уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на -ск (і), утвораных ад уласных назваў. Напрыклад: чаньчунскі, цяньшанскі, як і любанскі, астраханскі;
• упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д. Напрыклад: візіт прэзідэнта, але: візіт Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі;
• з вялікай літары прапануецца пісаць асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Усявышні, Святая Троіца і інш.;
• у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:
• рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г. д.;
• са зводу правіл выключаны раздзелы «Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў», «Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў», «Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў». Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;
• уведзены новы раздзел «Правапіс некаторых марфем», у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў;
• спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям. Напрыклад, слова «сястра» раней для пераносу дзялілася так:
Кацярына Радзюк, «Вячэрні Брэст»