Твары Украіны
Напярэдадні Дня незалежнасці рэспублікі, які будуць святкаваць 24 жніўня, украінскі тэлеканал «Інтэр» выпусціў у эфір серыю сацыяльных ролікаў. Іх мэта — уславіць адзінства ўсіх нацыянальнасцяў, якія жывуць у краіне. У кожным з міні-фільмаў адна з нацыянальнасцяў спявае ўкраінскі гімн на сваёй роднай мове.
Беларусаў паказалі сялянамі, цалкам засяроджанымі на бульбе:А вось такімі рэжысёр ролікаў «пабачыў» украінскіх рускіх. Тут і гармонік, і «ендова» з расолам. Гэты ролік, між іншым, ужо выклікаў скандал у Севастопалі, дзе некаторыя дзеячы прарасійскага руху ўжо назвалі яго «абразлівым» — маўляў, у астатніх роліках усе занятыя справай, і толькі герой відэа пра рускіх украінцаў палёжвае на ложку, пачэсваючы ніз жывата:
Украінскі гімн на ідыш:
Армяне паказаныя як шаўцы:
Грузіны фатаграфуюцца:
Украінскі вугорац падглядае за дзяўчатамі на сажалцы:
Каларытны гімн у выкананні цыганаў: