Владимир Прокопцов: Шедевры из Лувра мы ожидаем в 2012 году
16.08.2010 14:45
—
Новости Культуры
Вот-вот осень вступит в свои права. Традиционно именно осенью кто-то начинает новую жизнь, а кто-то строит планы на сезон грядущий. Выставочный сезон тоже начинается осенью. Мы решили узнать, что нового готовят нам столичные музеи и галереи. О том, чем порадует своих посетителей главный музей страны - Национальный художественный - в прямом эфире TUT.BY рассказал глава этого учреждения Владимир Прокопцов.
Скачать видео
Сегодня у вас открывается выставка. Расскажите о ней.
Негледзячы на такое спякотнае надвор’е, Нацыянальны мастацкі музей за апошні месяц адкрыў дзве выстаўкі: гэта выстаўка Саюза рускіх мастакоў і выстаўка Барыса Казакова, нашага выбітнага мастака. Сёння а дванаццатай гадзіне адкрываецца фотавыстаўка “Усмешкі беларусаў. Вядомых і розных”. Гэта сумесны праект нашага музею і мабільнага аператара life:) – выстаўка маладых фотамастакоў ці проста фатографаў, якія дасылалі свае фотаздымкі па электроннай пошце, і журы ў складзе пяці вядомых фотамастакоў адабралі лепшыя 40 твораў. Сёння а дванаццатай гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі будзе ўрачыста адкрыта гэтая фотавыстаўка.
Сярод асоб, здамкі якіх прадстаўлены на выстаўцы, ёсць і Расціслаў Янкоўскі, і Дзмітрый Косцін - і ўсе ўсміхаюцца. Гэтым праектам мы хацелі паказаць, што беларусы не толькі працавітыя і таленавітыя, але і людзі, якія могуць адпачываць і ўсміхацца.
Что нового готовит ваш музей в новом культурном сезоне?
У гэтым годзе ў нас вельмі напружаны план. Трэцяга верасня мы плануем адкрыць нацыянальную рэспубліканскую выстаўку “Зямля пад белымі крыламі”, на якой будуць прадстаўлены звыш трохсот твораў беларускіх мастакоў за апошнія 15 гадоў. Упершыню ў гісторыі нашага музея і нашай нацыянальнай культуры будзе паказаны гэты пласт сучасных беларускіх мастакоў у творах жывапісу, графікі, скульптуры, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Мэтай гэтай выстаўкі будзе не толькі прадставіць нашых знакамітых майстроў, іх творы, але і прасачыць тэндэнцыю развіцця нашага беларускага нацыянальнага мастацтва, ланцужок ад старэйшых мастакоў да маладзейшых, якім сёння за трыццаць.
Чацвёртага верасня ў Полацку, у Нацыянальным гісторыка-культурным запаведніку мы адкрыем выстаўку, прысвечаную Івану Хруцкаму з нагоды 200-годдзя з дня яго нараджэння. Будуць прадстаўлены 24 творы Хруцкага з нашай калекцыі. На наступны дзень, пятага верасня, пройдзе навуковая канферэнцыя, прысвечаная творчасці Івана Хруцкага, - “Хруцкі ў кантэксце еўрапейскай культуры”.
Вельмі важна, што нашых выбітных мастакоў мы адзначаем не толькі ў нашай рэспубліцы, але і за яе межамі. Так, 17 верасня у Вільні падчас адкрыцця Дзён беларускай культуры ў Літоўскай рэспубліцы будзе таксама адкрыта гэтая выстаўка – яна пераедзе з Полацка. А 22 верасня ў штаб-кватэры ЮНЕСКА будзе адкрыта фотавыстаўка мастацкіх рэпрадукцый Хруцкага.
Увосені мы чакаем вялікую выстаўку нашага земляка Барыса Заборава, затым пройдуць персанальныя выстаўкі народнага мастака Беларусі, загадчыка кафедры жывапісу, прафесара Мая Данцыга, заслужанага дзеяча мастацтва Леаніда Дударэнка. Напрыканцы года ў нас будзе вялікі праект – выстаўка дзесяці ўнікальных ікон беларускай школы, адрэстаўрыраваных спецыялістамі нашага музея. Гэта выстаўка пакажа весь працэс рэстаўрацыі – ад пачатку да фотафіксацыі. Гэта для нас вельмі важна, таму што сёння мы ставім пытанне аб тым, каб не толькі захаваць, але і адрадзіць нашую рэстаўрацыйную школу.
На какой стадии сегодня находятся договоренности с Лувром?
У мінулым годзе мы размаўлялі з генеральным дырэктарам Луўра Анры Луарэтам наконт таго, каб у гэтым ці наступным годзе зрабіць выстаўку ў Луўры. Такая дамоўленасць дасягнута, але ёсць некаторыя праблемы з-за вялікага графіка дзейнасці Луўра – проста так уклініцца вельмі цяжка.
У 2012 годзе ў нас будуць прадстаўлены некалькі твораў жывапісу XVIIІ стагоддзя ў рамках 200-годдзя кампаніі 1812 года. Перамовы ў нас вядуцца пастаянна, ідзе абмен інфармацыяй паміж кіраўнікамі музея, і спадзяюся, што ўвосені гэты працэс будзе ісці больш актыўна.
Выбрали уже, что повезете в Лувр, или окончательного решения еще не приняли?
Мы дамаўляліся, што ў рамках святкавання дня нараджэння Івана Хруцкага мы прадставім адзін ці некалькі твораў. Гэта пытанне зараз яшчэ не знята з павесткі дня. Таксама мы гатовыя даць і іншыя творы: напрыклад, Луўр цікавіцца беларускімі іконамі. Я думаю, што падчас адкрыцця выстаўкі Івана Хруцкага ў штаб-кватэры ЮНЕСКА у меня будзе сустрэча з Анры Луарэтам, і мы больш дэталёва дамовімся пра нашыя праекты.
Много разговоров велось по поводу слуцких поясов. Продлен ли срок депозита и будет ли хотя бы часть их представлена в коллекции музея?
У нас на два гады былі выстаўлены восем слуцкіх паясоў з маскоўскага Дзяржаўнага гістарычнага музея. Тэрмін дэпазіта скончыўся, нашыя расійскія калегі вывезлі іх у свой музей, а ў наступным годзе плануецца даць чатыры новых слуцкіх пояса на дэпазіт. Такім чынам, мы мяркуем, што за чатыры-пяць гадоў мы зможам паказаць амаль ці не ўсю калекцыю слуцкіх паясоў, якая захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі Масквы.
У нас была ідэя абмяняць нейкі твор вядомага рускага мастака, напрыклад, Івана Шышкіна на некалькі слуцкіх паясоў. Але пакуль што нашае і расійскае заканадаўства не дазваляе прымяніць такую форму абмена. Таму зараз гэтае пытанне мы будзем вырашаць у форме дэпазітаў на два-тры гады.
Как сегодня обстоят дела с развитием музейного квартала в Минске? На какой стадии находится этот проект?
Гэтае пытанне вельмі важнае, таму што сёння, як вы бачыце, у наш музей вельмі актыўна ідуць наведвальнікі розных узростаў. Людзей цікавяць праекты, пра якія я толькі што казаў, і мы, безумоўна, стараемся, каб людзі мелі магчымасць прыйсці да нас. Больш таго: 11-12 верасня падчас Свята горада Нацыянальны мастацкі музей будзе працаваць да трох гадзін ночы. Мы таксама пакажам шэраг выставак і акцый. Безумоўна, нам цесна ў гэтых памерах, і самае галоўнае, што сёння ў нас няма магчымасці паказаць калекцыі беларускага фарфора і шкла, больш шырока прадставіць беларускі іконапіс, творы сучасных беларускіх мастакоў. Прыбудова, якая была ўведзена ў 2006 годзе, не здымае праблему недахопу памяшканняў. Відаць, трэба вырашаць на самым высокім узроўні пытанне, каб будынкі каля музею з цягам часу па меры неабходнасці аддаваць нам, каб быў створаны музейны комплекс. Прычым, трэба каб былі створаны не толькі залы, але і невялікія крамы і музейныя салоны, музейныя кафэ.
Безумоўна, ёсць планы развіцця такога музейнага комплекса, і, думаю, пытанне гэтае вырашыцца ў гэтым годзе. У нашым музеі ёсць чатыры філіалы, у ліку якіх знаходзіцца і замкавы комплекс Мір, які рэстаўруецца амаль што 20 гадоў. У гэтым годзе мы павінны здаць першую чаргу гэтага аб’екта – музеефікацыю, каб наведвальнік мог пазнаёміцца не толькі з гісторыяй на прыкладзе замка, але і з экспазіцыяй. Таму нашыя супрацоўнікі вельмі актыўна працуюць ужо два гады, каб да канца года ўвесць музеефікацыю Мірскага замка. Там будзе і гатэль на 16 нумароў, і рэстаран, і ўнікальная канферэнц-зала з кабінамі сінхроннага перакладу, і плазменны экран. Там можна будзе праводзіць розныя нацыянальныя святы, у тым ліку і рэканструкцыі на гістарычныя тэмы.
TUT.BY – культурное начало недели…
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.