Экспонаты из российских музеев Пушкина и Ахматовой будут представлены в Минске
16.08.2010 16:10
—
Новости Культуры
Творческими планами на грядущий культурный сезон со зрителями нашего портала в прямом эфире TUT.BY поделилась заместитель директора Государственного литературно-мемориального музея Якуба Коласа Анна Зайцева.
![Экспонаты из российских музеев Пушкина и Ахматовой будут представлены в Минске](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281966962292896.jpg)
Сейчас в музее работают сразу над несколькими международными проектами. Подробнее об этом – в видеоверсии интервью.
Скачать видео
Чем вы будете радовать в новом культурном сезоне своих посетителей?
Работа нашага музея шматаспектная, але зараз я раскажу пра выстаўкі. У верасні наш музей плануе зрабіць рээкспазіцыю адной з нашых мемарыяльных залаў. Наведвальнікі музея ведаюць, што на мемарыяльнай экспазіцыі мы экспануем мэблю ў двух кабінетах Коласа. Кабінет, дзе дэманструецца мэбля Коласа з 1947 да 1952 года, мы перавозім у наш філіял у Смольню. Тут у нас атрымліваецца паўнавартасная выставачная зала, і з верасня мы плануем заняцца такой выставачнай работай.
И это будет просто выставочный зал?
Так. Наш музей адчувае неабходнасць у выставачнай плошчы. Ёсць толькі падвальнае памяшканне, якое не прыстасавана пад выстаўкі.
Готов с вами поспорить. Я люблю ваш музей, и одно дело, когда там есть мебель, предметы писателя, все это можно посмотреть, почувствовать энергетику, и совсем другое, если это будет просто экспозиционный зал. Вы не согласны со мной?![Экспонаты из российских музеев Пушкина и Ахматовой будут представлены в Минске](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281966962342197.jpg)
Мы ў нейкім сэнсе дубліруем два кабінеты. Больш таго, да нас прыедзе музей Ганны Ахматавай, і мы зможам дакрануцца да рэчаў, якія належалі ёй, да нас прыедзе музей Пушкіна, і мы зможам дакрануцца да рэчаў Пушкіна. Усе гэтыя музеі заяўленыя ў нашых планах да канца гэтага года.
Мы не трацім гэтую мэблю, і нашым наведвальнікам, якія прыйдуць у наш філіял, хочацца глянуць штосьці большае, чым літаратурную экспазіцыю: ім хочацца дакрануцца да коласаўскіх прадметаў, мэблі. Туды таксама прыязджаюць не толькі наведвальнікі з Беларусі, але і з краін замежжа.
Першую выстаўку, якую мы плануем адкрыць у нашай новай выставачнай залі, мы прысвецім кабінетнай рабоце. Гэта будзе выстаўка да 85-годдзя з дня выхаду паэмы “Сымон-музыка”. Мы выставім графіку Эдуарда Агуновіча: гэта вельмі мастацкавартасныя работы, якія варта паглядзець і якія, па праўдзе кажучы, вельмі мала выстаўлялі.
Безумоўна, мы пастараемся пагаварыць з роднымі Коласа і выставіць рукапіс паэмы “Сымон-музыка”, які захоўваецца ў іх, у сям’і. зараз мы вядзем такую гутарку.
У кастрычніку да нас прыедзе Віцебскі абласны краязнаўчы музей з выстаўкай мастацкага музея. Мы будзем прасіць іх, каб яны падабралі нам калекцыю, таксама звязаную з кабінетам. Калі нашыя калегі пойдуць нам насустрач, мы будзем вельмі ўдзячныя ім.
Падчас Касалавінаў, святкавання дня нараджэння Коласа, мы будзем радыя вітаць у сваім музеі калег з кіеўскага музея Максіма Рыльскага. У снежні да нас прыедуць калегі з Пушкінскага дома на Мойцы і прывязуць асабістыя рэчы Пушкіна.
Как вы вышли на музей Пушкина?
Адбылася асабістая размова паміж кіраўніком Пушкінскага музея і кіраўніком нашай установы, быў дасягнуты кансэнсус. Піцерскаму музею таксама хочацца паказваць сваю калекцыю на былой прасторы СНД. А нам жа хочацца ў будучым паказаць свае калекцыі піцерцам.
А питерцам интересен Колос, или им больше интересно показывать свои экспозиции?
Я думаю, музейшчыкі не дзеляць сябе на піцерцаў, мінчан, кіяўлян – мы прафесіяналы, і нам хочацца паказваць свае калекцыі як можна большаму колу наведвальнікаў. Я думаю, нашыя калегі з Піцера пагодзяцца са мной.
Кантакты з музеем Ахматавай на гэты год у нас не запланаваныя, але, я думаю, у 2011 годзе гэтая выстаўка ў нас будзе абавязкова. Вуснае пагадненне паміж кіраўнікамі нашых устаноў ёсць. Мы будзем вельмі рады пабачыць экспазіцыю з музея Ахматавай менавіта ў нашым музеі, таму што ў час Вялікай Айчыннай вайны Колас сустракаўся з Ганнай Ахматавай, нават ёсць звесткі, што дапамагаў ёй матэрыяльна, так што ўсё гэта невыпадкова.
Мы не толькі запрашаем выстаўкі з-за мяжы ці другіх музеяў, але і актыўна прапагандуем і свае фонды – гэта наша асноўная задача. У верасні мы рыхтуем выстаўку “Зямля – аснова ўсёй Айчыны. Дарогамі Аршаншчыны”, якая паедзе ў музей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы. У нашым музеі захоўваюцца проста ўнікальныя экспанаты, звязаныя з асобай Караткевіча: адзін з першых рукапісных сшыткаў, які ён напісаў у студэнцтве. Караткевіч даслаў яго Якубу Коласу з надзеяй, што той дасць яму рэцэнзію і дзесьці змесціць у друку. На жаль, невядома, ці даў Колас яму адказ. У гэтым сшытку ёсць вельмі цікавыя творы, вершы, уласныя малюнкі. Гэты сшытак мы і пакажам аршанцам.
TUT.BY – культурное начало недели…
![Экспонаты из российских музеев Пушкина и Ахматовой будут представлены в Минске](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281966962292896.jpg)
Сейчас в музее работают сразу над несколькими международными проектами. Подробнее об этом – в видеоверсии интервью.
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
Скачать видео
Чем вы будете радовать в новом культурном сезоне своих посетителей?
Работа нашага музея шматаспектная, але зараз я раскажу пра выстаўкі. У верасні наш музей плануе зрабіць рээкспазіцыю адной з нашых мемарыяльных залаў. Наведвальнікі музея ведаюць, што на мемарыяльнай экспазіцыі мы экспануем мэблю ў двух кабінетах Коласа. Кабінет, дзе дэманструецца мэбля Коласа з 1947 да 1952 года, мы перавозім у наш філіял у Смольню. Тут у нас атрымліваецца паўнавартасная выставачная зала, і з верасня мы плануем заняцца такой выставачнай работай.
И это будет просто выставочный зал?
Так. Наш музей адчувае неабходнасць у выставачнай плошчы. Ёсць толькі падвальнае памяшканне, якое не прыстасавана пад выстаўкі.
Готов с вами поспорить. Я люблю ваш музей, и одно дело, когда там есть мебель, предметы писателя, все это можно посмотреть, почувствовать энергетику, и совсем другое, если это будет просто экспозиционный зал. Вы не согласны со мной?
![Экспонаты из российских музеев Пушкина и Ахматовой будут представлены в Минске](http://www.21.by/pub/news/2010/08/1281966962342197.jpg)