Чатыры малавядомыя факты пра Дажынкі

Источник материала:  
16.08.2010 13:42 — Новости Культуры
Чатыры малавядомыя факты пра свята Дажынкі, прадстаўленыя грамадскай кампаніяй "Будзьма беларусамі!".

Афіцыёзныя Дажынкі — прыдумка даўняя і не выключна беларуская

Як бачна з матэрыялаў польскага Нацыянальнага лічбавага архіва, афіцыёзу хапала на Дажынках і ў далёкім 1934 годзе. Вось як адзначалі свята ўраджаю ў Глыбокім, якое тады належала Польшчы.

Чатыры малавядомыя факты пра Дажынкі

Няма дакладнай даты святкавання Дажынак

Штогод кожная вёска святкуе Дажынкі, калі палічыць гэта патрэбным. І залежыць гэта не ад афіцыйнага абвешчання, а ад расклада сельскагаспадарчых прац і надвор'я.

Цудоўная нагода ўхапіцца за “Богаву бараду”

Мала хто ведае, што “Богава барада” - не толькі трапны выраз (“весці жыццё заможнага чалавека. Дажынаючы апошні загон, жнеі пакідаюць на ім невялікі лапік лепшага жыта - “Богаву бараду” (іншыя назвы — “Дзедава барада”, “Каза”, “Cпарыня”, “Hаёк”). Жанчыны cтаранна выполваюць траву паміж калівамі. Затым на камяні, прасунутым між сцяблін, ці на белай сурвэтцы клалі ахвяру — акраец хлеба і соль.

“Богава барада” павінна была захаваць урадлівую сілу зямлі і перадаць яе наступнаму ўраджаю. Паводле вераванняў амаль усіх еўрапейскіх народаў, душа нівы хаваецца ў апошняй лапінцы нязжатых каласоў.

Чатыры малавядомыя факты пра Дажынкі
Вось яна, "Богава барада"! Фота: Андрэй Лянкевіч

Свята па падвышэнні нараджальнасці

Хлеб з соллю, якія кладуць ля асновы "барады" — гэта ахвяра духам нівы, тым казлападобным істотам, якія, паводле ўяўленняў, з'яўляюцца пладаносным пачаткам і спрыяюць не толькі ўраджаю, але і прыплоду сям'і. Дзеўкі ж, якія хочуць выйсці замуж, павінны пакачацца па апошнім, дажынкавым снапе. Дадамо, што апошні сноп валодае лекавай сілай: яго нясуць да хворых, цяжарных, да маладух, якія нядаўна выйшлі замуж.

Вось такія яны Дажынкі — старадаўняе і неафіцыйнае свята ўраджаю і працягу роду.

Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!" хоча, каб беларускіх святаў было больш, і таму на сваім сайце budzma.org распавядае пра традыцыйныя святы: Купалле, Каляды, Багач, Сырны тыдзень... У дадатак "Будзьма" выпусціла дармавыя паштоўкі з выявамі святаў, якія з'яўляюцца ва ўсіх правільных кавярнях Мінска на стэндах byfly. Таго, хто цягам году збярэ ўсе паштоўкі, чакае не абы-які прыз. Заўсёды ёсць што адсвяткаваць.

Будзьма беларусамі — будзьма з беларускімі святамі!

←Юбілей Караткевіча: помнікаў не паставілі, фільмаў не знялі, выданні – у планах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика