У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя

Источник материала:  
16.08.2010 14:01 — Новости Культуры
Імправізаваны канцэрт прайшоў каля сцяны музыканта.

15 жніўня мінула 20 год са дня смерці Віктара Цоя. Прыхільнікі музыкі вырашылі ўшанаваць яго памяць непадалёк ад канцэртнай залы “Мінск”, дзе цяпер знаходзіцца сцяна рокера. 

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя


У нядзелю а 18-й гадзіне там сабралася некалькі дзясяткаў чалавек: ад сталых кабет да падлеткаў, якіх ў жніўні 1990-га яшчэ і на свеце не было. 

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя


Хутка пачаўся імправізаваны міні-канцэрт з песень Цоя. Менш чым праз гадзіну каля сцяны з'явіўся падпалкоўнік міліцыі, які паведаміў, што збірацца і размаўляць людзі могуць, а вось спевы з гукаўзмацняльнай апаратурай - гэта ўжо масавае несанкцыянаванае мерапрыемства. Яшчэ праз дзесяць хвілін спецназ затрымаў двух нецвярозых.

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя

У Мінску ўшанавалі памяць Віктара Цоя


Аднак у выніку прыхільнікам Цоя дазволілі правесці канцэрт, праўда толькі да 21-й гадзіны. Бо потым, па словах падпалкоўніка, з Кунцаўшчыны на вакзал будуць вяртацца “расстроеныя фанаты” брэсцкага “Дынама”. 
 
Крыху пазней за 21-ю гадзіну прыхільнікі Цоя ўсе разам праспявалі “Спокойную ночь” і разышліся. 


←Новый диск "Би-2" и сюрпризы Бориса Гребенщикова на фестивале "Навальніца"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика