Жан-Клод Ван Дам у Мінск не прыедзе
Фільм з рабочай назвай «Зброя» павінен быў стаць чарговым баевіком з удзелам некалі легендарнага, а сёння падзабытага актора
Як паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці і планаванні кінастудыі «Беларусьфільм» Іван Колб, фільм «Зброя» ў Беларусі здымаць
«У іх не тыя тэрміны, — кажа І. Колб. — Высветлілася, што трэба будаваць вельмі шмат дэкарацый. А яны хацелі скарыстацца тым, што ёсць, разбурыць усё і з’ехаць, быццам прыехалі да дзікуноў, якія будуць радавацца чаму заўгодна. А ў нас нельга падрываць бензазапраўкі і страляць на вуліцах, хай нават і халастымі патронамі. Нам патрэбны час, каб атрымаць спецыяльны дазвол.
Каб рабіць такія праекты, трэба прымаць рашэнне не за тры дні, а хаця б за месяц. Трэба было выслаць сцэнар, каб мы ўсё вывучылі, выказалі нейкія свае прапановы, пралічылі каштарыс фільма. А тут ледзь не за тры дні ўсё трэба было вырашыць. Сцэнар мне даслалі па электроннай пошце толькі пасля іх ад’езду ў Амерыку, і трэба было тэрмінова скласці каштарыс без іх удзелу. Пры гэтым невядома, якія будуць акторы, хто аператар і гэтак далей».
Хартыя'97