"Пасланне сябрам" Ларысы Геніюш

Источник материала:  
10.08.2010 17:43 — Новости Культуры
Выйшаў дыск з голасам Ларысы Геніюш. Запіс, на якім паэтка чытае свае вершы, быў зроблены ў маі 1981 года ў Зэльве.

Дзевятнаццаць вершаў аб’яднаныя ў аўдыёкнігу "Пасланне сябрам".

На дыску ў дадатак змешчаны фотаздымкі сяброў суполкі "Паддашкаўцы". Гэта было нефармальнае аб’яднанне людзей у 1966-1985, якія любілі Беларусь. Ларыса Геніюш, Яўген Кулік, Мікола Ермаловіч, Міхась Ткачоў…

Летась выйшаў дыск "Галасы", на якім змешчаны запісы 1968 года з чытаннем вершаў Ларысай Геніюш, Уладзімірам Караткевічам і Рыгорам Барадуліным.



←Более ста человек прислали заявки на роль ведущих детского "Евровидения-2010" в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика