Усё ранейшае, толькі назва змянілася
Пісьменнік склаў томік прозы, якая ўжо не адно дзесяцігоддзе чытаецца з інтарэсам. Па-мастацку выпісаныя гістарычныя асобы і падзеі дазваляюць уцягнуць у гісторыю нават тых, хто не любіць корпацца ў датах і імёнах.
«Ля дзікага поля» — гэта аповесць «Сны імператара», апавяданні «Міласць князя Гераніма», «Пяць мужчын у леснічоўцы», «Ордэн Белай Мышы», эсэ «Мой радавод да пятага калена…» Сярод герояў кнігі — Казімір Лышчынскі, Іван Карпач, Станіслаў Панятоўскі… Традыцыі, якія дасягнулі росквіту ў творах Уладзіміра Караткевіча, працягнуты Арловым. На жаль, аўтар ужо каторы год не радуе чытача новымі аповесцямі: выходзяць зборнікі вершаў, эсэ. Але сп. Уладзімір адзначае, што цяпер робіць накіды да раману.
Ля дзікага поля / Уладзімір Арлоў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2010. — 302 с.
КМ