Пачаўся выбар найлепшай белмоўнай песні
Партал беларускамоўнай музыкі «Тузін Гітоў» разам са сваімі слухачамі пачынае выбіраць найлепшую песню 2010 г. Экспертная рада, што сёлета складалася з тэлепрадусараў, ужо ўфармавалі шорт-ліст. Спіс досыць доўгі, бо змяшчае ажно 48 песні.
Цяпер, пасля экспертаў, за справу возмуцца слухачы: з 2-га жніўня шляхам галасавання на сайце «Тузіна» яны будуць адкідваць па адной ці па тры песні. Дванаццатка найлепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. Калі застаецца 12 песень — галасы абнуляццца і галасаваньне працягнецца да 26 жніўня, ажно пакуль у чарце не застанецца адна-адзіна — Песня Году на «Тузіне».
Хто сярод прэтэндэнтаў на найлепшую песню? Няўдачнікі «Еўрабачання« гурт 3+2 з песняй «Анёлы», N.R.M. з нашумелай «Палітыкай-паралітыкай», Юры Дземідовіч, які cёлета перапяяў па-беларуску свой (а)культавы хіт «Чароўны трусік», а таксама дуэт Вольскага з Памідоравым, які выканаў рэп на словы Багушэвіча «Немец». Поўны спіс глядзіце ніжэй.
«У нас па-ранейшаму мала беларускамоўнай поп-музыкі, а якаснай поп-музыкі — пагатоў, — кажа адзін заснавальнікаў партала «Тузін Гітоў« Сяргей Будкін. — Поп-выканаўцы ж плывуць па вадзе і не схільныя да эксперыментаў, таму калі мы хочам атрымаць вынік — якасную беларускамоўную поп-музыку, - трэба з тымі музыкамі працаваць і ўсяляк заахвочваць спяваць па-беларуску».
Такім чынам, якая беларускамоўная песьня стане найлепшай сёлета будзе залежыць толькі ад
паспалітага слухача. Заходзім на «Тузін Гітоў» і галасуем за сваіх.
Поўны спіс песень-прэтэндэнтаў:
1. 3+2 — Анёлы
2. Akana feat. Apple Tea — Жыто полове
3. Akute — Адзіноцтва
4. Amaroka — Траблы
5. Atlantica — У веце не адны
6. Аvгуст — Пачакай
7. Badluck — Навала
8. Бан-Жвірба — Калыханка
9. Band_A — Пазытывы
10. B:N: feat. Vinsent — Развага
11. Браціна — Чарнобыльскі шлях
12. Da Vinci — Каханне не ўзнікла
13. Дакота — Запалкі
14. Дзецідзяцей — Раптам
15. Дземідовіч Юры — Чароўны трусік
16. esprit — Да сініх скалаў
17. Hair Peace Salon — Цянькі
18. HandmadE — Постмадэрнізм
19. Глюкі feat. MAUZER і Green Che — Краіна 2.0
20. IQ48 і Джамбібум — Дзеўкі каліну ламалі
21. IQ48 — Просты хлопец
22. Jenowa — Жывыя
23. J:морс — Маё сонца (канцэрт у тэатры)
24. MAUZER — Я люблю боль
25. Naka — Бяжы
26. Neuro Dubel — Касманаўты
27. Несьцярэнка і White Night Blues — Мая адзінота
28. Нестандартны варыянт — У неба
29. N.R.M. — Палітыка-паралітыка
30. Паўлаў Піт — Сродак і мэта
31. Пукст Сяргей — Трыюмф волі
32. Rahis — Чароўныя ноты
33. Рокаш — Дзеці паўночнага ветру
34. Sciana — Кім я быў
35. Серебряная свадьба — Новы мост
36. Спрат — Казачныя сны
37. Стокс — Пад купалам нябёс
38. Tanin Jazz — My Babe
39. Testamentum Terrae — Па саду, саду
40. У нескладовае — Ня кожны
41. UltraВожык — Клёва касманаўту
42. Vicious Crusade — Апошні сьпеў
43. Voka — Белая жанчына зь дзіцём
44. Вольскі Лявон — Дай мне знак
45. Вольскі і Памідораў — Немец
46. WZ-Orkiestra і Галіна Казіміроўская — Зорапад
47. ZM99 — Неба
48. Zombie Zoo — Нічога навокал