7 жніўня адбудцца ўрачыстасці ў гонар Ларысы Геніюш

Источник материала:  
03.08.2010 11:29 — Новости Культуры
У суботу ў Зэльве адзначаць 100-годдзе пісьменніцы.

Урачыстасць пачнецца а 10 гадзіне ў мясцовай Троіцкай царкве з памінальнай малітвы. У храме адкрыюць выставу, прысвечаную жыццю і творчасці пісьменніцы.

Затым землякі і госці мерапрыемства прымуць удзел у адкрыцці мемарыяльнай шыльды на доме на Савецкай вуліцы, дзе з 1956 да 1983 гадоў жылі Ларыса і Янка Геніюшы.

А 14 гадзіне ў Зэльвенскім РДК пройдзе літаратурная імпрэза з прэзентацыяй двухтомнага збору твораў Геніюш і біяграфічнага альманаха «Асоба і час», цалкам прысвечанага ёй.

У першы том збору твораў увайшлі вершы і паэмы, скампанаваныя храналагічна. Другі том складаецца з прозы і эпісталярнай спадчыны. Гэта аўтабіяграфічны нарыс «Сто ранаў у сэрца», які ў кніжных выданнях не друкаваўся, дакументальная аповесць «Споведзь», 160 лістоў паэткі да знаёмых і сяброў.

Завершацца юбілейныя ўрачыстасці на зэльвенскіх могілках, дзе ўскладуць кветкі і вянкі да магілаў Ларысы і Янкі Геніюшаў.

Падзяліцца навіной: 
Рэгіянальная газета

←Noize MC арестовали за матерный фристайл в адрес милиции - видео

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика