У "Мастацкай літаратуры" рыхтуецца 25-томнік Караткевіча
02.08.2010 13:12
—
Новости Культуры
Падрыхтоўкай збору твораў займаецца вядомы літаратуразнаўца Анатоль Верабей. На 2011 год запланаваны выхад двух першых тамоў, паведаміў Еўрарадыё галоўны рэдактар выдавецтва Віктар Шніп.
Нагадаем, што на пачатку 90-х выйшаў збор твораў у 9 кнігах. Новае выданне будзе значна адрознівацца ад папярэдняга.
Шніп: "Разумееце, там было 9 тамоў, а тут 25 - значыць, у іх усё будзе. Больш каментароў будзе, бо гэта больш навуковае выданне будзе. Прайшоў час - шмат чаго з'явілася новага дзякуючы даследчыкам. З'явіліся творы, якія не друкаваліся, і здымкі..."
Выхад апошняго тома запланаваны на 2020 год, калі будзе адзначацца 90-годдзе Караткевіча.