Галоўнае - выдавецкая дзейнасць

Источник материала:  
Галоўнае - выдавецкая дзейнасцьФонд Villa Sokrates, які быў створаны на базе аднайменнага згуртавання, асноўны ўпор у сваёй дзейнасці ставіць на выдавецкую дзейнасць, бо менавіта ў гэтай дзейнасці, па словах старшыні фонду Юркі Хмялеўскага, яны маюць найбольшы досвед.

- Маем ужо ў чарзе як мінімум тры падрыхтаваныя публікацыі. Гісторыю Крынак, якую большую частку напісаў Віталь Карнялюк з Гродна. Хочам яе выдаць у двухмоўным выглядзе, па-польску і па-беларуску. У наступным годзе гаспадар Сакрат Яновіч будзе адзначаць 75-ці годдзе і з гэтай нагоды таксама хочам выдаць, шукаем цяпер магчымасці, фінансавыя сродкі, каб выдаць выбраныя творы Яновіча, - падкрэсліў Юры Хмялеўскі.

Інфармацыя пра стварэнне фонда была агучана падчас 12-ых беларускіх трылогаў, якія ў гэтыя дні праходзяць у Лапічах ля Крынак.


←Кінуць баявую сякеру і стрэліць з лука - 31 ліпеня і 1 жніўня

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика