«НН» сто гадоў з вамі
Альковічы Вілейскага пав. Тут ёсць касцёл і 5—6 хат. 2 ліпня штогод бывае тут кірмаш. І, як вядзецца, бывае па вушы выпіўкі і буянства. Сёлета таксама былі бойкі на кірмашы, а 6 маладцоў напалі па дарозе неякага Міхейчыцк з в.Стайкі і забілі яго, ды яшчэ знушчаліся з мёртвага. Убійцаў злавілі і арыштавалі.
“НН”. №29. 1910
Знік аператар ОРТ Зміцер Завадскі, які апошнімі часамі шмат працаваў у Расеі. Зусім малады, ён ужо спазнаў усе выгоды журналісцкай прафесіі: сядзеў у турме за кампанію з Шараметам, здымаў у Чачэніі. Знікненне ў галоўным аэрапорце краіны сярод белага дня — удвая таямнічае. Шарамет вінаваціць Лукашэнку, Замяталін — апазіцыю. Калі гэта пачатак прэзідэнцкай кампаніі, дык брудная ж кампанія намячаецца. Гэтае знікненне моцна псуе вобраз нашай краіны за мяжою.
“НН”. №28. 2000